4 студзеня
З Вікіпедыя.
4 студзеня - чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1591: Слонім атрымаў герб
- 1772: У Эрмітаж прыбылі першыя 158 карцін, купленыя па загаду Екацярыны ІІ у Парыжы
- 1885: Доктар Уільям Грант правёў першую паспяховую аперацыю па выдаленні апендыкса
- 1925: У Мінску прайшоў І-ы Усебеларускі з'езд настаўнікаў
- 1948: М'янма атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі
- 1996: Створаны Музей-майстэрня народнага мастака Беларусі Заіра Азгура
[правіць] Нарадзіліся
- 1515: Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ
- 1643: Ісак Ньютан, англійскі навуковец (пам. 1727)
- 1729: Яўхім Храптовіч, грамадскі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ , публіцыст, паэт і перакладчык
- 1952: Юрый Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністр унутраных справаў РБ
[правіць] Памерлі
- 1897: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат
- 1960: Альбер Камю, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 7.11.1913)
- 1975: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 2.6.1905)