Мікалай Радзівіл Чорны
З Вікіпедыя.
Мікалай РАДЗІВІЛ «Чорны» (4 лютага 1515 — 29 мая 1565), вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч. З 1550 канцлер ВКЛ, выступаў за сувэрэннасць ВКЛ у Рэчы Паспалітай, паводле веравызнання кальвініст, прапагандыст кальвінізму ў ВКЛ, у 1553 заснаваў друкарню пры Берасцейскім зборы, пад яго апекай існавала таксама друкарня ў Нясвіжы. У 1647 яго парэшткі разам з парэштакмі жонкі былі ўрачыста перанесены з Вільні ў Дубінкі.