Ісак Ньютан
З Вікіпедыя.
Ісак Ньютан (4.1.1643 – 31.3.1727) – англійскі матэматык, фізік, астраном, алхімік і натуральны філосаф.
Змест |
[правіць] Біяграфія
[правіць] Юнацтва
Ісак Ньютан нарадзіўся ў вёсцы Вульстрап у Лінкальншыры ў сям’і беднага фермера. Бацька, якога таксама звалі Ісак, памер за 3 месяцы да нараджэння сына на грамадзянскай вайне ў Англіі. Ісак Ньютан нарадзіўся неданошаным, і ніхто напачатку не верыў у тое, што хлопчык выжыве, нават яго маці, Ганна Ньютан. Калі дзіцяці споўнілася 2 гады, маці сыйшла жыць да свайго новага мужа, пакінуўшы Айзэка на выхаванне бабулі.
Да 11 гадоў хлопец атрымліваў адукацыю ў вясковай школе, а калі Ісаку Ньютану споўнілася 12 гадоў, яго аддалі вучыцца ў Каралеўскую школу ў Гранхаме. Там ён у хуткім часе стаў найлепшым вучнем. У кастрычніку 1658 года маці забірае Ісака Ньютана са школы, плануючы зрабіць з яго фермера, але тагачасны кіраўнік школы пераўпэўнівае яе даць хлопцу скончыць школу і атрымаць атэстат. Ісак Ньютан вяртаецца ў школу і скончвае яе з выдатнымі адзнакамі.
У 1961 годзе Ісак Ньютан паступае ў Кембрыджскі каледж Святой Троіцы. Там, разам з вывучэннем класічных тэорый матэматыкі, якія паходзілі яшчэ са старажытнагрэцкіх часоў, ён актыўна вывучае сучасныя працы: Галілея, Каперніка, Кеплера і г.д. У 1965 годзе Ісак Ньютан скончвае каледж і атрымлівае ступень бакалаўра. У хуткім часе пасля таго універсітэт зачыняюць з-за эпідэміі чумы, і ён вяртаецца дадому, дзе на працягу наступных 2 гадоў працуе над сваімі тэорыямі.