25 мая
З Вікіпедыя.
25 мая (25 траўня) - сто сорак пяты (сто сорак шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1792: Геранёны (цяпер Іўеўскі раён) атрымалі герб.
- 1907: У Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз.
- 1938: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета.
- 1991: У Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў (зав. 27.5.1991).
[правіць] Нарадзіліся
- 1868: Давід Яноўскі, адзін з наймацнейшых шахматыстаў свету канца 19 - пачатку 20 ст.
- 1880: Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук (пам. 7.12.1943)
- 1905: Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), беларускі пісьменнік, паэт, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч
- 1937: Сяргей Іванавіч Сідор, беларускі географ, прафесар БДУ (пам. 17.7.1998)
[правіць] Памерлі
- 1261: Аляксандр IV, папа рымскі
- 1681: Педра Кальдэрон-дэ-ла-Барка, іспанскі драматург
- 1917: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык (нар. 9.12.1891)
- 1942: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца (нар. 1.11.1873)
- 1964: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог (нар. 7.3.1872)
- 1968: Францішак Кушаль, беларускі грамадскі і ваенны дзеяч (нар. 16.2.1895)
- 1987: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік (нар. 5.3.1910)
- 2007: Уладзімір Каткоўскі, вядомы карыстальнік беларускага Сеціва, заснавальнік беларускай Вікіпедыі (нар. 19.6.1976)
[правіць] Святкуюць
- Беларусь: Дзень хіміка