Уладзімір Каткоўскі
З Вікіпедыя.
Уладзімір Каткоўскі (19 чэрвеня 1976, Мінск, Беларусь — 25 мая 2007, Прага, Чэхія), вядомы беларускі карыстальнік Сеціва, заснавальнік беларускай Вікіпедыі.
Вучыўся ў мінскай школе. У 1993 з'ехаў у ЗША па праграме адукацыйнага абмену "Акт у падтрымку свабоды". Скончыў Амерыканскі універсітэт у Балгарыі (Благаеўград) па спецыяльнасці "інфарматыка". Працаваў камп'ютэрным спецыялістам у Будапешце (Фонд Сораса), пасля ў Франкфурце-на-Майне. З 2002 працаваў у беларускай рэдакцыі "Радыё Свабода". 16 чэрвеня 2006 трапіў у аўтамабільную катастрофу разам са сваёй жонкай Ёнадай. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 мая 2007, праз амаль год пасля катастрофы.
[правіць] Дзейнасць у беларускім Сеціве
У Сеціве быў вядомы пад псеўданімамі rydel23 і BR23, а таксама bielarecki, bielarecki1 i bielarecki101.
Сярод найважнейшых ягоных пачынанняў:
- рэгістрацыя беларускай Вікіпедыі, яе адміністраванне
- Мартыралог Беларусі
- беларускамоўны інтэрфейс Google
- сайт беларускай рэдакцыі "Радыё Свабода"
- прыватны дзённік (Гран-пры 4-га конкурсу сярод беларускіх кантэнт-праектаў, TUT.BY)[1]
[правіць] Спасылкі
- Сеціўны дзённік У. Каткоўскага, бел./англ.
- Некралог на смерць Уладзіміра Каткоўскага, бел.