Іван Замоцін
З Вікіпедыя.
Іван ЗАМОЦІН (1 лістапада 1873, Крывулін Цвярской губ. — 25 мая 1942), беларускі літаратуразнаўца.
З 1908 прафесар Варшаўскага універсітэта, з 1922 — Беларускага дзяржоўнага універсітэта ў Мінску. У 1937 арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў. Памёр у лагеры.