16 кастрычніка
З Вікіпедыя.
16 кастрычніка - дзвесце восемдзесят дзевяты (дзвесце дзевяносты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1555: Па загаду англійскай каралевы Марыі І (Крывавай Мэры) спалены за ерась пратэстанцкія біскупы Лондана і Вочэстара.
- 1793: Пакарана смерцю каралева Францыі Марыя-Антуанета, жонка Людовіка XVI
- 1840: Новая Зеландыя абвешчаная брытанскай калоніяй.
- 1923: Заснавана кінакампанія Уолта Дыснея.
- 1929: Утворана Таджыкская ССР.
- 1946: Па прыгавору Нюрнбергскага трыбуналу пакараны смерцю: Іяхім фон Рыбентроп (нямецкая мова|па-нямецку: Ullrich Friedrich Willy Joachim von Ribbentrop), Вільгельм Кейталь (Wilhelm Bodewin Johann Gustav Keitel), Эрнст Кальтэнбрунер (Ernst Kaltenbrunner), Альфрэд Розенберг (Alfred Rosenberg), Ганс Франк (Hans Michael Frank), Вільгельм Фрык (Wilhelm Frick), Юліус Штрэйхар (Julius Streicher), Фріц Заўкель (Ernst Friedrich Christoph Sauckel), Альфрэд Ёдаль (Alfred Josef Ferdinand Jodl), Артур Зэйс-Інкварт (Arthur Seyß-Inquart).
- 1964: Кітай здзейсніў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
- 1978: Караль Вайтыла быў абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
- 1982: дзяржсакратар ЗША Дж. Шульц сказаў, што яго краіна выйдзе з ААН, калі з яе выключаць Ізраіль.
- 1988: На цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла "Рабыня Ізаўра" - першага бразыльскага серыяла на савецкім тэлебачанні.
[правіць] Нарадзіліся
- 1430: Якаб II, кароль шатландскі
- 1854: Оскар Уайльд, ірландскі літаратар
- 1854: Карл Каўтскі, нямецкі эканаміст, гісторык і публіцыст, адзін з лідараў і тэарэтыкаў нямецкай сацыял-дэмакратыі (пам. 1938)
- 1886: Давід Бен-Гурыён, адзін з лідараў сіяністычнага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля. Першы і трэці прым'ер-міністр Ізраіля (пам. 1973)
- 1888: Юджын О'Ніл, амерыканскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1936 году (пам. 1953)
- 1894: Машэ Шарэт, другі па ліку прым'ер-міністар Ізраіля.
- 1921: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр.
- 1957: Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменнік
[правіць] Памерлі
- 1791: Рыгор Аляксандравіч Пацёмкін-Таўрычаскі, расійскі дзяржаўны дзеяч
- 1793: Марыя-Антуанета, каралева французская
- 1879: Сяргей Міхайлавіч Салаўёў, рускі гісторык (нар. 1820)