14 верасня
З Вікіпедыя.
14 верасня - дзвесце пяцьдзесят сёмы (дзвесце пяцьдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1066: Заваяванне Англіі нарманамі: у бітве пад Гасцінгсам нарманы на чале з Вільгельмам Заваёўнікам перамагаюць англасаксонскую армію Гаральда Годвінсана (загінуў у бітве). Вырашаючая перамога ў гісторыі заваявання Англіі.
- 1752: Брытанія і яе калоніі перайшлі на грыгарыянскі каляндар.
- 1773: Аляксандр Сувораў атрымлівае перамогу над турэцкім войскам ля Гірсава
- 1791: Папская дзяржава і Авіньён уключаны ў склад Францыі
- 1794: Рускі атрад А. В. Суворава нанес паразу польскай арміі пад Дывінам
- 1811: У Прусіі адменена феадальная сістэма.
- 1812: Войскі Напалеона увайшлі ў Маскву.
- 1853: Турцыя аб'вясціла вайну Расійскай імперыі, пачалася Крымская вайна.
- 1857: Англійскія войскі пачалі штурм Дэлі, які яны захапілі пад час паўстання сіпаеў.
- 1865: Заснаванне ў Расійскай імперыі Галоўнай управы па справах друку. Увядзенне ў дзеянне закона аб адмене папярэдняй цэнзуры.
- 1867: Выйшаў у свет першы том "Капітала" Карла Маркса
- 1906: У Вільні выйшаў першы нумар "Нашай долі".
- 1911: У Кіеве смяротна паранены П.А. Сталыпін
- 1917: Расія аб'яўлена Часовым урадам рэспублікай
- 1920: Пачаў сваю дзейнасць Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску.
- 1921: У Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка "Беларускія ведамасці" (рэд. М. Гарэцкі), які быў адным з лепшых тагачасных беларускіх перыядычных выданняў.
- 1927: У Ніцы з-за таго, что шарф наматаўся на кола аўтамабілю, загінула амерыканская танцоўшчыца Айсядора Дункан
- 1929: Футбалісты кіеўскага «Дынама» правялі свой першы міжнародны матч (са зборнай рабочых Ніжняй Аўстрыі).
- 1936: На сакрэтнай нарадзе НКУС СССР приняў рашэнне аб масавай засылцы сваіх супрацоўнікаў у Іспанію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне
- 1939: У ЗША ў паветра ўзняўся першы вярталёт І. І. Сікорскага - VS-300
- 1954: На Тоцкім палігоне (Расія) праведзены вайсковыя вучэнні ва ўмовах реальнаго ядзернага выбуху з удзелам да 45 тысяч вайскоўцаў
- 1957: ААН асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Венгрыю.
- 1960: Заснавана Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты. У яё ўвайшлі Ірак, Іран, Кувейт, Саудаўская Аравія і Венесуэла.
- 1972: Папа рымскі Павал VI адмяніў пострыг валос на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з пятага стагоддзя
- 1973: Кярчы і Наварасійску надана званне горад-герой
- 1984: Першы ў свеце пералёт праз Атлантычны акіян на паветраным шары выкананы амерыканскім ваеным лётчыкам у адстаўцы Джо Кітынджэрам
- 2003: Швецыя ў выніку рэферэндуму адмовілася ад переходу на агульнаеўрапейскую грашовую адзінку Еўра
- 2003: У выніку рэферэндуму Эстонія далучылася да Еўрапейскага Саюза
[правіць] Нарадзіліся
- 1543: Клаўдыа Аквавіва, італьянскі царкоўны дзяяч, пяты кардынал Таварыства Езуса
- 1737: Міхаэль Гайдн, аўстрыйскі кампазытар, малодшы брат Ёзафа Гайдна
- 1760: Люіджы Керубіні, італьянскі кампазытар
- 1769: Аляксандр Гумбальт, нямецкі натураліст
- 1806: Міхал Гузікаў, беларускі музыка, вынаходнік ксілафону
- 1849: Іван Паўлаў, расійскі навуковец
- 1884: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла (пам. 1946)
- 1886: Ян Масарык, чэскі міністр замежных справаў, дыпламат
- 1890: Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр, 34-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі
- 1904: Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч (пам. 25.9.1983)
- 1959: Мортан Харкэт, нарвескі спявак (A-ha)
- 1965: Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка
- 2001: Масяня, гераіня аднайменнага мультфільму
[правіць] Памерлі
- 258: Кіпрыян Карфагенскі, айцец царквы
- 1321: Дантэ Аліг'еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэння
- 1927: Айсідора Дункан, амерыканская танцорка
- 1937: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (нар. 9.7.1912)
- 1964: Язэп Пушча, беларускі паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаб’яднання "Узвышша" (пам. 20.5.1902)
[правіць] Святкуюць
- У Каталіцкай Царкве: свята Узвышэньня Святога Крыжа
- У Праваслаўнай царкве: пачатак новага царкоўнага году