Язэп Пушча
З Вікіпедыя.
Язэп ПУШЧА, сапр.: Іосіф ПЛАШЧЫНСКІ (20 мая 1902, в. Каралішчавічы Мінскага пав. — 14 верасня 1964), беларускі паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання "Узвышша". У 1930 будучы студэнтам арыштаваны НКУС і сасланы ў Сібір. У 1941 мабілізаваны ў Чырвоную армію. Вярнуўся ў Беларусь толькі пасля 1956.