See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Іран — Вікіпедыя

Іран

З Вікіпедыя.

جمهوری اسلامی ايران

Ісламская Рэспубліка Іран

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "Esteqlāl, āzādī, jomhūrī-ye eslāmī"

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Персідская
сталіца: Тэгеран
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 1,648,195 км²
насельніцтва: 68,467,413 2005
шчыльнасць насельніцтва: 109 жых./км²
грашовая адзінка: Іранскі рэал
часавы пояс:
гімн: "Sorūd-e Jomhūrī-ye Eslām"
нумарныя знакі аўтамабіляў: IR
дамен у Інтэрнеце: .ir
міжнародны тэлефонны код: +98
карта
[[image:міні|200px]]

Іран - краіна на Блізкім Усходзе.

Змест

[правіць] Геаграфія

Займаючы тэрыторыю, роўную 1 648 195 кв. км, Іран мае супольную мяжу на захадзе з Іракам (1 609 км), на паўночным захадзе з Турцыяй (486 км), на поўначы з Арменіяй, Азербайджанам і Туркменістанам, а таксама абмываецца Каспійскім морам (2 670 км). На ўсходзе Іран мяжуе з Аўганістанам (945 км), а на паўднёвым усходзе з Пакістанам (978 км). З поўдня Іран абмываюць воды Персідскага заліву (1 259 км) і Аманскага заліву (784 км).

[правіць] Востравы

Апрача Бахрэйну, які, паводле афіцыйнай версіі да сярэдзіны ХХ ст. таксама быў часткай Ірана, Ірану ў Персідскім заліве належыць мноства востраваў, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца: Міну, Харк (нафтавы тэрмінал даўжынёй 6 км і шырынёй 3 км, на якім размешчаны адзін з найвялікшых у свеце глыбакаводных нафтавых партоў, злучаны з мацерыком 40-кіламетровым трубаправодам), Шэйх Саад, Шэйх Шуайб, Хэндурабі, Кіш (найвялікшая іранская выспа ў Армускай пратоцы, плошча якой складае 1 300 кв. км), Фарур, Сіры, Абу Муса, Вялікі і Малы Тумбы, Кешм, Хэнгам, Ларак, Фарсі, Армуз ды Лаван.

[правіць] Порты

Найбольш значнымі іранскімі партамі ў Персідскім заліве з'яўляюцца Абадан, Харамшахр, Імам Хамэйні (колішні Шагпур), Магшахр, Дэйлам, Генавэ, Рыг, Бушэр, Ленге і Абас.

[правіць] Рэкі

З усіх рэкаў, што цякуць па іранскай зямлі, толькі адна прыдатная дзеля судаходзтва – Карун (даўжыня – 920 км). Іншымі буйнымі рэкамі з'яўляюцца Атрак (535 км) ў правінцыі Голестан ды ўздоўж іранска-туркменскае мяжы, Бампур (275 км), Далькі (285 км), Дэз (515 км), Халільруд (387 км), Хэндзіджан (488 км), Джарахі (альбо Марун, 438 км), Кархэ (755 км), Мэгран (382 км), Монд (685 км) і Сарбаз (313 км) у паўднёвым Іране, Карачай (540 км), Сефідруд (795 км) у паўночна-заходнім Іране, Зарынеруд (302 км) дый Карасу (255 км) у заходнім Іране і Заяндэруд (405 км) у цэнтральным Іране. Падчас летняга сезону у большасці рэкаў вады мала. Аднак вада цячэ пад зямлёй, а доступ да яе забяспечваецца праз падземныя водныя каналы (так званыя канаты), крыніцы і калодзежы.

[правіць] Горы

Дзякуючы высокаму хрыбту гораў Альборз на поўначы, горнаму ланцугу Загрос на захадзе і паўднёвым захадзе, а таксама ўсходнім горам Ірану, што акаймоўваюць Іранскае плато, краіна вылучаецца скалістым горным рэльефам. У лік найвышэйшых гораў Ірану ўваходзяць: Алагакбар (ля Кучану, 2 804 м), Аламкух (ля Калярдашту, 4 850 м), Альванд (ля Хамадану, 3 580 м), Ардагал (на захад ад Кашану, 3 463 м), Багбаля (ля Керману, 3 775 м), Бахр Асэмон (ля Джырофту, 3 886 м), Дамаванд (на ўсход ад Тэгерану, 5 671 м), Хэзар Масджэд (Машгад, 3 040 м), Джэбаль Барэз (ля Джырофту, 3 741 м), Джупар (ля Керману, 4 135 м), Аштаранкух (ля Азны, 4 050 м), Палян Гярдон (ля Гачсару, 4 375 м), Тафтан (ля Хашу, 3 941 м), Сабалян (ля Ардабілю, 4 811 м), Саганд (ля Табрызу, 3 707 м), Шыркух (ля Язду, 4 055 м), Тахт Сулейман (ля Калярдашту, 4 643 м), Тачаль (ля Тэгерану, 3 933 м), Зардкух Бахціяры (ля Шахрэкурду, 4 221 м).

[правіць] Насельніцтва

Паводле вынікаў перапісу 1996 г., агульная колькасць насельніцтва Ірану складала 60 055 488 чалавек, што сведчыць пра падваенне дадзенага паказчыка за папярэднія 18 гадоў. У цяперашні час шчыльнасць насельніцтва складае 35,26 чалавек на 1 кв. км, і яна працягвае павялічвацца. Прыблізна 60 % насельніцтва жыве ў гарадах, а 15 % сканцэнтраваныя ў самім Тэгеране і прылеглай да яго мясцовасці. Датычна насельніцтва Ірану, важна адзначыць, што 44 % насельніцтва краю складаюць асобы ў веку да 15 гадоў. Тэмпы росту колькасці насельніцтва зараз знізіліся да 1,7 % (пры нараджальнасьці роўнай 2,4 % і смяротнасьці на ўзроўні 0,7 %). Сярэдняя працягласць жыцця роўная 68 гадам, а дзіцячая смяротнасьць складае 4,2 %. У склад іранскае нацыі ўваходзяць наступныя нацыянальныя і этнічныя групы: туркі, курды, белуджы, луры, туркмены, арабы, армяне, асірыйцы. Качавое насельніцтва прадстаўленае плямёнамі бахціяраў, кашгайцаў і некаторымі меншымі групамі, што качуюць паміж сваімі летнімі і зімовымі паселішчамі цягам усяго году.

[правіць] Дзяржаўны лад

Дзяржаўны лад: Ісламская Рэспубліка, зацверджаная 1 красавіка 1979 г. Канстытуцыя: 1979, перагледжаная ў 1989 г., каб пашырыць паўнамоцтвы прэзідэнта і скасаваць пасаду прэм’ер-міністра. Выбарчае права: з 15 гадоў.

Главою дзяржавы з'яўляецца Вышэйшы кіраўнік (рахбар). Ён вызначае агульную палітыку краіны, з'яўляецца галаўнакамандуючым ваеннымі сіламі, робіць прызначэнні на найбольш значныя пасады ў краіне: старшыні судоў, кіраўніка паліцыі і камандуючых усімі радамі войск, а таксама шасцёрых з дванацаці членаў Савета вартавых. Вышэйшы кіраўнік абіраецца Асамблеей экспертаў і адказны перад ёй.

Другой па значнасці асобай у Іране з'яўляецца прэзідэнт. Ён з'яўляецца гарантам канстытуцыі і главой выканаўчай улады.

Заканадаўчая ўлада: аднапалатны парламент – Ісламская дарадчая асамблея (Маджлес-э Шуро-йе Эсламі) складаецца з 290 дэпутатаў, якія абіраюцца прамым галасаваннем на чатырохгадовы тэрмін. Усе рашэнні Маджлесу павінны быць ратыфікаваныя Радай вартавых, што спраўджвае адпаведнасьць рашэньняў парламенту Канстытуцыі і ісламскім рэлігійным нормам.

Выканаўчая ўлада: нагляд за дзейнасцю выканаўчай улады ажыццяўляе Правадыр Ісламскай рэвалюцыі, абраны пажыццёва Асамблеяй экспертаў, і прэзідэнт, абраны на чатырохгадовы тэрмін народам у працэсе прамога галасавання.

Судовая ўлада: задачай судовай улады з'яўляецца абарона як правоў асобы, так і супольных правоў усёй нацыі. Вярхоўны суд складаецца з пяці чальцоў: Галоўнага суддзі, Генеральнага пракурора і трох суддзяў з ліку рэлігійных вучоных.

[правіць] Адміністрацыйны падзел краіны

Краіна складаецца з наступных 30 правінцыяў (астанаў):

  • Ардабіль,
  • Заходні Азербайджан,
  • Усходні Азербайджан,
  • Бушэр,
  • Чармахаль ды Бахціярыя,
  • Ісфаган,
  • Фарс,
  • Гілян,
  • Голестан,
  • Хамадан,
  • Хармазган,
  • Ілам,
  • Керман,
  • Керманшах,
  • Паўночны Харасан,
  • Харасан Рэзаві,
  • Паўднёвы Харасан,
  • Хузестан,
  • Кухгілюе ды Буер Ахмад,
  • Курдыстан,
  • Лурэстан,
  • Маркязі,
  • Мазандаран,
  • Казвін,
  • Кум,
  • Сэмнан,
  • Сыстан і Балучыстан,
  • Тэгеран,
  • Язд,
  • Занджан.
На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -