26 чэрвеня
З Вікіпедыя.
26 чэрвеня - сто семдзесят сёмы (сто семдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1863: У Вільні створаны Выканаўчы аддзел Літвы (Чырвоны ронд), цэнтр кіраўніцтва паўстаннем 1863–1864 гадоў, старшыня Якуб Гейштар, члены: К. Каліноўскі і У. Малахоўскі.
- 1945: Беларусь падпісала статут ААН.
[правіць] Нарадзіліся
- 1877: Ян Фабрыцыўс, савецкі ваенны дзеяч (пам. 24.8.1929)
- 1909: Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік (пам. 1998)
[правіць] Памерлі
- 1941: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (нар. 30.12.1904)
[правіць] Святкуюць
- Беларусь: Дзень супрацоўнікаў пракуратуры