29 студзеня
З Вікіпедыя.
29 студзеня - дваццаць дзевяты дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1616: Галандскія мараплаўцы Якаб Лемер і Вілем Схаўтэн адкрылі крайні паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі — мыс Горн
- 1635: Кардынал Рышэлье заснаваў Французскую акадэмію навук
- 1922: У Мінску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук
- 1924: Быў заснаваны Бярэзінскі запаведнік
- 1960: Створана першая штучная нырка.
- 1965: У Мінску, у парку імя М. Горкага адчынены планетарый
- 1975: У Мінску адчынены кінатэатр «Кастрычнік»
- 1977: Заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі
[правіць] Нарадзіліся
- 1737: Томас Пейн, амерыканскі публіцыст
- 1856: Аляксандр Брукнэр, слынны філолаг і гісторык культуры
- 1860: Антон Чэхаў, рускі пісьменнік (пам. 2.7.1904)
- 1866: Рамэн Ралан, французскі празаік (пам. 30.12.1944)
- 1878: Уладзімір Самойла, дзеяч беларускага адраджэння
- 1884: Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 23.3.1942)
- 1956: Сяргей Бароўскі, футбаліст мінскага Дынама
[правіць] Памерлі
- 1430: Андрэй Рублёў, рускі іканапісец (нар. каля 1360-1370
- 1730: Пётр II, імператар расійскі
- 1888: Эдвард Лір, французскі мастак (нар. 12.5.1812)
- 1901: Юліус Зэйер, чэшскі паэт (нар. 26.4.1841)
- 1969: Ален Далэс, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў ЦРУ (нар. 7.4.1893)