25 ліпеня
З Вікіпедыя.
25 ліпеня - дзвесце шосты (дзвесце сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1410: Войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбурга.
- 1656: Рускія войскі накіраваліся на Лівонію.
- 1662: У Маскве пачаўся Медны бунт.
- 1812: Пачатак боя пад Астроўна падчас Айчыннай вайны 1812 года.
- 1826: Выкананне смертнага прысуда пяцёрым дзекабрыстам.
- 1851: Падпісаны Кульджынскі дагавор 1851 аб нармалізацыі расійска-кітайскага гандлю.
- 1917: У Мінску скончыўся З'езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый (пачаўся 21 ліпеня).
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі Нарву ад нямецкіх захопнікаў.
- 2004: Паводка ў Мінску, затопленыя цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча ракі Няміга.
[правіць] Нарадзіліся
- 1789: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік, аўтар вядомога рамана "Юры Міласлаўскі, або Рускія ў 1612 годзе"
- 1794: Нікалай Мураўёў-Карскі, выбітны расійскі ваенны дзеяч
- 1840: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (пам. 27.7.1903)
- 1874: Сяргей Лебядзеў, рускі хімік
- 1890: Дзмітрый Бубрых, рускі лінгвіст, даследчык фіна-угорскіх моў
- 1929: Васілій Шукшын, рускі пісьменнік
- 1937: Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар і педагог
- 1943: Аляксандр Вількін, расійскі акцёр, Народны артыст Расіі (2001)
- 1947: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык
- 1949: Леў Крыштаповіч, беларускі філосаф
- 1954: Валянціна Аколава, беларуская паэтка, перакладчыца
[правіць] Памерлі
- 1686: Сімон Ушакоў, рускі мастак і тэарэтык мастацства
- 1877: Іван Насовіч, беларускага філолага, этнографа і фалькларыста, стваральніка "Слоўніка беларускай мовы" (нар. 26.9.1788)
- 1945: Станіслаў Грынкевіч, беларускі урач, пісьменнік, культурны, грамадскі і палітычны дзеяч (нар. 2.2.1902)
- 1984: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік (нар. 26.11.1930)
- 1997: Наталля Арсеннева, беларуская паэтка (нар. 20.9.1903)
- 2001: Дзяніс Хвастоўскі, беларускі паэт
- 2006: Янка Брыль, беларускі пісьменнік (нар. 4.8.1917)