21 ліпеня
З Вікіпедыя.
21 ліпеня - дзвесце другі (дзвесце трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 230: Пачатак пантыфікату папы рымскага Панціяна.
- 365: землятрусам разбураны Александрыйскі маяк -- адзін з сямі чудаў свету.
- 1613: каранацыя першага рускага цара з роду Раманавых -- Міхаіла Фёдаравіча.
- 1658: патрыярх Нікан заявіл аб сваёй адстаўцы і выдаліўся ў Васкрасенскі манастыр
- 1774: падпісаны Кючук-Кайнарджійскі мірны дагавор, які скончый руска-турэцкую вайну 1768–1774.
- 1775: у Маскве пачаліся грандыёзныя 8-днеўныя святкаванні ў гонар перамогі над туркамі
- 1798: згодна з загадам Паўла I расійскае войска накіравалася на дапамогу Аўстрыі ў барацьбе з Францыей.
- 1906: прэмьер-міністрам Расіі стаў Пётр Сталыпін
- 1916: завершана будаўніцства Транссібірскай магістралі
- 1917: У Мінску пачаўся З'езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый (доўжыўся да 25 ліпеня).
- 1917: старшынёй Часовага ураду Расіі стаў Аляксандр Керэнскі
- 1918: У Маскве скончыўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі (пачаўся 17 ліпеня).
- 1940: утвораны Латвійская, Літоўская і Эстонская ССР.
- 1941: адбіты першы масіраваны налёт нямецкай авіяцыі на Маскву