30 красавіка
З Вікіпедыя.
30 красавіка - сто дваццаты (сто дваццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1564: Дэрпцкі ваявода Андрэй Курбскі збег у Вялікае княства Літоўскае.
- 1789: У Нью-Йорку, у той час сталіцы ЗША, Джордж Вашынгтон абраны першым прэзідэнтам ЗША.
- 1803: ЗША купілі ў Францыі Луізіану, па цане 4 цэнты за акр.
- 1992: У Жэневе абвешчана, што тэхналогія World Wide Web, распрацаваная супрацоўнікам Еўрапейскай лабараторыі фізікі элементарных часціц (CERN) Цімам Бернерсам-Лі, будзе бясплатнай.
[правіць] Нарадзіліся
- 1310: Казімір III Вялікі, кароль польскі, апошні з дынастыі Пястаў (пам. 5.11.1370)
- 1777: Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык (пам. 23.2.1855)
- 1863: Макс Складаноўскі, нямецкі вынаходнік, адзін з стваральнікаў кінематографа (пам. 30.11.1939)
- 1881: Янка Журба, беларускі паэт (пам. 7.1.1964)
- 1883: Яраслаў Гашак, чэшскі пісьменнік, стваральнік вобраза Швейка (пам. 3.1.1923)
- 1916: Клод Шэнан, амерыканскі матэматык і інжынэр, стваральнік тэорыі інфармацыі
- 1929: Фларыян Неўважны, прафесар літаратуразнавец і перакладчык, у т.л. з беларускай на польскую мову
- 1939: Рыгор Сасна, праваслаўны святар, гісторык праваслаўнай царквы на Беласточчыне
- 1956: Ларс фон Трыер, дацкі кінарэжысёр
- 1956: Ірына Багдановіч, беларуская паэтка, літаратуразнаўца, крытык
[правіць] Памерлі
- 1632: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587-1632), кароль шведскі (1592-1599) (нар. 20.6.1566)
- 1642: Дмітрый Пажарскі, адзін з кіраўнікоў паўстання супраць цара Уладзіслава Вазы ў Маскоўскай дзяржаве (нар. 1.11.1578)
- 1883: Эдуар Мане, французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму (нар. 23.1.1832)
- 1945: Адольф Гітлер, кіраўнік нацысцкай Германіі (нар. 20.4.1889)