30 лістапада
З Вікіпедыя.
30 лістапада - трыста трыццаць чацвёрты (трыста трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1409: У Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (сконч. 8.12.1409)
- 1595: Казацкі атрад Севярына Налівайкі авалодаў Магілёвам.
- 1952: заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча
- 1993: Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.
[правіць] Нарадзіліся
- 1427: Казімір Ягелончык, вялікі князь Літоўскі
- 1667: Джонатан Свіфт, ірландзкі святар і пісьменнік
- 1810: Олівер Вінчэстар, амерыканскі вынаходнік аднайменнай стрэльбы
- 1835: Марк Твэн, амерыканскі пісьменнік
- 1874: Уінстан Чэрчыл, брытанскі прэм'ер-міністар і пісьменнік
- 1899: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік
[правіць] Памерлі
- 1900: Оскар Уальд, ірландзкі літаратар
- 1967: Патрык Каванах, ірландзкі паэт
- 2004: Аляксей Хвасьценка, расійскі паэт, бард, мастак