15 лютага
З Вікіпедыя.
15 лютага - сорак шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1563: Пачатак аблогі Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны.
- 1870: У Расіі аб'яўлена аб стварэнні ваенна-чыгуначных каманд у мірны час
- 1916: У Вільні пачалося выданне газеты "Гоман".
- 1943: У Чырвоным флоце ўведзены пагоны
- 1989: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана
[правіць] Нарадзіліся
- 1458: Іван Іванавіч Малады, рускі ваеначальнік, князь маскоўскі, старэйшы сын Івана III
- 1564: Галілеа Галілей, вядомы астраном і фізік (пам. 8.1.1642)
- 1884: Васілій Іванавіч Агапкін, ваенны дырыжор і кампазітар, аўтар музыкі марша "Развітанне славянкі"
- 1904: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка
[правіць] Памерлі
- 1857: Міхаіл Глінка, рускі кампазітар, заснавальнік рускай класічнай музыкі (нар. 1.6.1804)
- 1958: Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі святар (нар. 28.7.1890)
[правіць] Святкуюць
- Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
- Стрэценне Гасподне (праваслаўная царква)