16 красавіка
З Вікіпедыя.
16 красавіка - сто шосты (сто сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1797: У Расіі зацвержданы ў якасці дзяржаўнага ордэн Святой Анны.
- 1934: У СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза.
- 1945: Пачатак Берлінскай стратэгічнай наступальнай аперацыі.
- 1983: Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртавання польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці, першы старшыня Ян Гаворка.
- 2003: Падпісаны Афінскі трактат пра прыняцце ў ЕС дзесяці дзяржаў — Венгрыі, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі.
[правіць] Нарадзіліся
- 1319: Ян II Добры, кароль французскі
- 1829: Г. А. Леер, генерал ад інфантэрыі, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН, прафесар, вайсковы тэарэтык і гісторык, Начальнік Акадэміі Генеральнага штаба (пам. 29.4.1904)
- 1844: Анатоль Франс, французскі пісьменьнік
- 1867: Уілбер Райт, пачынальнік самалётабудавання, старэйшы з братоў Райт (пам. 30.5.1912)
- 1889: Чарлі Чаплін, амерыканскі акцёр (пам. 25.12.1977)
- 1921: Пітэр Усцінаў, англійскі пісьменнік, акцёр, рэжысёр
- 1927: Бенедыкт XVI, папа рымскі
- 1935: Анатоль Клышка, аўтар "Буквара"
- 1971: Наталля Зверава, беларуская тэнісістка
[правіць] Памерлі
- 1828: Франсіска Гойя, іспанскі мастак (нар. 30.3.1746)
- 1940: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча (нар. 20.3.1862)
- 1972: Ясунары Кавабата, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1968 году (нар. 11.6.1899)
- 1978: Нагамічы Курода, японскі арнітолаг