10 ліпеня
З Вікіпедыя.
10 ліпеня - сто дзевяноста першы (сто дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1040: Ледзі Гадзіва аголенай праехала на кані праз горад Ковентры, каб вымусіць свайго мужа, эрла Леафрыка, знізіць падаткі з гараджан.
- 1067: На рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.
- 1828: Атрад расійскіх войскаў пад кіраўніцтвам А. Меньшыкава штурмам узяў турэцкую крэпасць Анапа.
- 1941: Масавае забойства палякамі яўрэяў у вёсцы Едвабна.
- 1941: Пачатак Ленінградскай абарончай аперацыі савецкіх войск.
- 1941: Пачатак Смаленскай абарончай аперацыі - упершыню ў Другой Сусветнай вайне нямецкія войскі перашлі ад наступлення да абароны.
- 1994: Аляксандр Лукашэнка абраны прэзідэнтам Беларусі.
- 2007: Пакістанскія ваенныя пачалі штурм Чырвонай мячэці (Lal Masjid) у Ісламабадзе.
[правіць] Нарадзіліся
- 1509: Жан Кальвін, дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму (пам. 27.5.1564)
- 1816: Дзмітрый Мілюцін, расійскі дзяржаўны, ваенны і навуковы дзеяч.
- 1857: Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянер-народнік (пам. 1930)
- 1900: Пётр Сергіевіч, беларускі мастак (пам. 1.11.1984)
- 1937: Леанід Дземідовіч, беларускі вучоны-геолаг, акадэмік Беларускай горнай акадэміі і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (пам. 1999)
- 1942: Пётр Клімук, беларускі савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік авіяцыі
- 1962: Магчымае/Дамінік Энон (фр.: Dominique Enon)