9 лютага
З Вікіпедыя.
9 лютага - саракавы дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1621: Пачатак пантыфікату Рыгор XV, 234-га папы рымскага (1621-1623)
- 1648: Багдан Хмяльніцкі абраны гетманам Украіны
- 1667: Падпісана Андрусаўскае перамір'е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, згодна з якім да Расіі адыходзілі Смаленскія землі і Левабярэжная Украіны
- 1852: У Мінску ў Гарадскім тэатры адбылася прэм'ера спектакля паводле п'есы Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка".
- 1885: У Маскве адкрылася першая бясплатная бібліятэка-чытальня імя І. С. Тургенева
- 1900 Заснаваны тэнісны турнір Кубак Дэвіса
- 1904: Бой крэйсера «Вараг» і кананірскай лодкі «Карэец» супраць японскай эскадры.
- 1904: Японская эскадра адмірала Тога атакавала рускую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачатак абароны Порт-Артура
- 1943: Пачалася Краснадарская наступальная аперацыя
- 1943: Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Белгарад
- 1943: Нямецкімі акупантамі растраляны члены "Маладой гвардыі" А. Кашавой, Л. Шаўцова, С. Астапенка і інш.
- 1945: Арыштаваны Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын, рускі пісьменнік, савецкі дісідэнт
- 1945 : У Мінску адчыніўся рэспубліканскі Дом тэхнікі
[правіць] Нарадзіліся
- 1404: Канстанцін XI, імператар усходнерымскі
- 1441: Алішэр Наваі, узбекскі паэт
- 1783: Васілій Андрэевіч Жукоўскі, рускі паэт, перакладчык, адзін з заснавальнікаў рускага рамантызма
- 1844: Анатолій Фёдаравіч Коні, вядомы расійскі юрыст, пісьменнік і грамадскі дзеяч
- 1846: Вільгельм Майбах, нямецкі канструктар (пам. 29.12.1929)
- 1874: Усевалад Мейерхольд, савецкі рэжысёр і акцёр (пам. 2.2.1940)
- 1885: Альбан Берг, аўстрыйскі кампазітар (пам. 24.12.1935)
- 1910: Жак Люсьен Мано, французскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1965) (пам. 1976)
- 1918: В. С. Семянихін, акадэмін АН СССР, галоўны канструктар сістэм сувязі і кіравання войскамі
- 1925: Лідзія Мікалаеўна Князева, руская тэатральная актрыса
- 1938: Юрый Іосіфавіч Коваль, рускі пісьменнік
- 1930: Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст
[правіць] Памерлі
- 1640: Мурад IV, 17-ы султан Асманскай імперыі (нар. 16.6.1612)
- 1675: Герард Доў, галандскі мастак, вучань Рэмбрандта (нар. 7.4.1613)
- 1881: Фёдар Дастаеўскі, рускі пісьменнік (нар. 11.11.1821)
- 1943: Дзмітрый Мікалаевіч Кардоўскі, рускі мастак
- 1984: Юрый Уладзіміравіч Андропаў, генеральны сакратар ЦК КПСС
- 2004: Іван Палякоў, беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч