12 кастрычніка
З Вікіпедыя.
12 кастрычніка - дзвесце восемдзесят пяты (дзвесце восемдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1492: Хрыстафор Калумб адкрыў Амерыку.
- 1654: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі (з ліпеня) у ходзе вайны з Рэччу Паспалітай (1654–1667) узялі горад Дуброўну, насельніцтва выведзена ў палон, умацаванні зрытыя.
- 1920: Абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны.
- 1506: Жыгімонт Стары каранаваны на вялікага князя літоўскага, гэты дзень лічыцца ўмоўным пачаткам эпохі Адраджэння ў ВКЛ.
- 1787: Аляксандр Сувораў атрымлівае перамогу над турэцкім войскам пад Кінбурнам
[правіць] Нарадзіліся
- 1537: Эдуард VI, кароль англійскі
- 1796: Міхаіл Мураўёў, расійскі дзяржаўны дзеяч, губернатар Паўночна-Заходняга краю, віцэ-прэзідэнт Рускага геаграфічнага таварыства
- 1836: Дзмітрый Аверкіеў, рускі пісьменнік (20.12.1905)
- 1865: Міхал Анцаў, беларускі кампазітар і харавы дырыжор (пам. 1945)
- 1935: Лучана Павароці, італьянскі спявак
- 1955: Антэ Гатовіна, харвацкі генерал
[правіць] Памерлі
- 1847: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фауны (нар. 6.5.1761)
- 1924: Анатоль Франс, французскі раманіст і літаратурны крытык