7 жніўня
З Вікіпедыя.
7 жніўня - дзвесце дзевятнаццаты (дзвесце дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1714: Гангуцкая бітва, першая перамога рускага флота
- 1720: Бітва пры Грэнгаме, апошняя бітва Вялікай Паўночнай вайны
- 1915: Спынілася выданне газеты "Наша ніва".
- 1810: перамога рускага войска над турэцкім у бітве пад Батынам
- 1941: Віктар Талаліхін ажыццявіў першы ў гісторыі начны таран
- 1943: Пачатак Смаленскай аперацыі савецкіх войскаў
[правіць] Нарадзіліся
- 1879: Пётр Крачэўскі, беларускі палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (1923–1928), гісторык і драматург (пам. 8.3.1928)
- 1910: Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі (пам. 20.6.1986)
- 1932: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, гісторык, дзеяч беларускага адраджэнскага руху, даследчык сувязяў беларускай культуры
- 1954: Алег Трусаў, беларускі археолаг, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня Таварыства беларускай мовы
- 1958: Віктар Манаеў, беларускі акцёр
[правіць] Памерлі
- 1938: Канстанцін Станіслаўскі, рускі тэатральны дзеяч (нар. 17.1.1863)
- 1995: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч (нар. 17.9.1912)