Наша ніва (1906)
З Вікіпедыя.
"Наша ніва" (тагач. лац. "Nasza niwa"). Штотыднёвая легальная грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Першая газета з такою назвай (гл. таксама Наша ніва (1920), Наша ніва (1991)). Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 10(23).11.1906 – 7(20).8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18(31).10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж – 4.5 тыс. асобнікаў.
Заснавальнікі — кіруючая група Беларускай сацыялістычнай грамады (браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш.) Тая ж група кіравала газетай і пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады да сакавіка 1914.
Рэдактары-выдаўцы:
- Зыгмунт Вольскі.
- Аляксандр Уласаў — з 8(22?).12.1906.
- Янка Купала — з 7(20).3.1914 рэдактар, з 16.5.1914 рэдактар-выдавец.
Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Хведар Імшэнік (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), Вацлаў Ластоўскі (з 1909 сакр. рэдакцыі), Ядвігін Ш., Сяргей Палуян (С. Ясяновіч), Альгерд Бульба (А. Чыж).
Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні. Пад нямецкай акупацыяй выхад газеты не ўзнаўляўся.
[правіць] Спасылкі
- Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.) / М. Біч, В Яноўская, С.Рудовіч і інш. ; М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мн. : Экаперспектыва, 2005. ISBN 985-469-104-7.
- М. В. Біч. «Наша ніва» // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 7. – Мн. : БелЭн, 1973.
- Арсень Ліс. «Наша Ніва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М – Пуд / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. ; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. : БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0141-9.