Таварыства беларускай мовы
З Вікіпедыя.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, ТБМ — грамадскае аб'яднанне, дабраахвотная масавая грамадская арганізацыя з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры ў Беларусі.
ТБМ мае статус рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, якое дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз свае арганізацыйныя структуры ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях", Законам Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і Статутам ТБМ.
З iнiцыятывай аб стварэннi ТБМ у 1989 выступiлi Саюз беларускiх пiсьменнiкаў, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства культуры, Iнстытут мовазнаўства НАНБ, Iнстытут лiтаратуры НАНБ, Беларускi фонд культуры, Дзяржаўны камiтэт па друку, Таварыства «Радзiма», Беларускае таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi, Нацыянальная тэлерадыёкампанiя.
Членамі ТБМ заснаваны некалькі рэгіянальных беларускамоўных выданняў. Таварыства рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадскага жыцця, напрыклад, па ўвядзенні абвестак на беларускай мове ў грамадскім транспарце, заахвочванне прадпрымальнікаў падаваць на ўпакоўцы тавараў іх апісанне на беларускай мове. ТБМ з'яўляецца паслядоўным абаронцам сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускай мове.
Актуальны старшыня ТБМ — Алег Трусаў
[правіць] У Сеціве
- http://tbm.org.by — Афіцыйная старонка ТБМ