25 студзеня
З Вікіпедыя.
25 студзеня - дваццаць пяты дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1554: Заснаваны горад Сан-Паўлу (Бразілія)
- 1701: У Маскве заснавана Школа матэматыкі і навігацыйных навук
- 1831: Польскі сойм абвясціў пра скіданне расійскага цара Мікалая І з польскага стальца — узнікненне лозунгу: «За вашу і нашу свабоду!»
- 1924: У французскім альпійскім гарадку Шамані пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні
- 1972: У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар
[правіць] Нарадзіліся
- 1627: Роберт Бойль, англійскі хімік, фізік і філосаф (пам. 30.12.1691)
- 1759: Роберт Бёрнс, шатландскі паэт (пам. 21.7.1796)
- 1783: Вільям Колгейт, амерыканскі бізнесовец
- 1804: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец
- 1869: Адам Гурыновіч, беларускі паэт
- 1874: Вільям Самерсет Моэм, англійскі пісьменнік (пам. 16.12.1965)
- 1882: Вірджынія Вульф, англійская пісьменніца
- 1903: Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысёр, педагог (пам. 1964)
- 1917: Ілля Прыгожын, бельгійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
- 1928: Эдуард Шэварнадзэ, савецкі і грузінскі палітык, прэзідэнт Грузіі (1995-2003)
- 1938: Уладзімір Высоцкі, рускі бард, паэт і акцёр (пам. 25.7.1980)
- 1955: Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф
- 1980: Чаві, каталонскі футбаліст
[правіць] Памерлі
- 1852: Фадзей Белінсгаўзен, рускі мараплавец (нар. 20.9.1820)
- 1892: П'ер Шазаль, бельгійскі генерал
- 1911: Вацлаў Федаровіч, беларускі краязнавец, калекцыянер, юрыст (нар. 25.9.1848)
- 1938: Тамаш Грыб, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч (нар. 19.3.1895)
- 1947: Аль Капонэ, амерыканскі гангстэр (нар. 17.1.1899)
- 1951: Сяргей Вавілаў, савецкі фізік, Прэзідэнт Акадэміі навук СССР (нар. 24.3.1891)