5 лютага
З Вікіпедыя.
5 лютага - трыццаць шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1783: Землятрус у Італіі, загінула каля 30 тыс. чалавек
- 1841: У ЗША заснавана Амерыканскае Статыстычнае Таварыства
- 1852: У Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адчынены Эрмітаж
- 1917: Прынята канстытуцыя Мексікі
- 1940: НКУС пачаў дэпартацыю некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
- 1958: Гамаль Абдэль Насер вылучаеца на пост прэзідэнта Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі (аб'яднаная дзяржава Сірыі і Егіпта, праіснавала з лютага1958 па верасень 1961 года)
- 1979: Аятала Хамейні абвесціў Іран ісламскай дзяржавай
- 1992: Усталываны дыпламатычныя адносіны паміж Республікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя
- 2001:У Маскве, на стацыі метро "Беларуская кальцавая", спрацавала выбуховая прылада
[правіць] Нарадзіліся
- 1804: Юхан Людвіг Рунеберг, фінскі паэт, аўтар гімна Фінляндыі
- 1878: Андрэ Густаў Сітраен, французскі інжэнер і прамысловец, стваральнік выдомай аўтамабільнай кампаніі (пам. 3.7.1935)
- 1913: Гражына Бацевіч, польскі кампазітар, скрыпачка (пам.1969)
- 1914: Уільям Бероуз, амерыканскі пісьменнік (пам. 2.8.1997)
- 1923: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі
- 1930: Расціслаў Янкоўскі, беларускі акцёр
- 1935: Апанас Палітыка, беларускі пісьменнік
- 1943: Анатоль Жалязоўскі, беларускі пісьменнік
[правіць] Памерлі
- 1679: Йост ван дэн Вондэль, выдатны паэт і драматург Нідэрландаў
- 1945: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (нар. 10.02.1921)
- 1962: Жак Ібер, французскі кампазітар (нар. 1890)
- 1999: Васілій Лявонцьеў, амерыканскі навуковец-эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1973) (нар. 5.8.1905)
- 2003: Нічыпар Пашкевіч, беларускі крытык і літаратуразнаўца