5 жніўня
З Вікіпедыя.
5 жніўня - дзвесце семнаццаты (дзвесце васемнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 642: У бітве пры Мазерфельдзе Пенда кароль Мерсіі, апошні паганскі кароль англасаксаў, перамагае хрысціянскага караля Освальда Нартумбрыйскага. У гэтай бітве Освальд загінуў, а некалькі пазней быў абвешчаны святым.
- 1392: Паміж Ягайлам і Вітаўтам заключана Востраўскае пагадненне паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім.
- 1506: Адбылася бітва пад Клецкам, войска Крымскага ханства разбіта арміяй ВКЛ.
[правіць] Нарадзіліся
- 1802: Нільс Хенрык Абель, вядомы нарвежскі матэматык
- 1924: Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец
[правіць] Памерлі
- 1908: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер