22 красавіка
З Вікіпедыя.
22 красавіка - сто дванаццаты (сто трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1216: Завяршылася бітва на Ліпіцы, буйнешая міжусобная бітва ў гісторыі Русі.
- 1370: У Парыжы пачалося будаўніцтва Бастыліі.
- 1500: Экспедыцыя Педра Альварэса Кабрала дасягнула ўзбярэжжа сучаснай Бразіліі.
- 1509: Пачатак валадарства Генрыха VIII, караля англійскага.
- 1838: Упершыню Атлантычны акіян перасёк параход, у гавань Нью-Ёрку прыбыў англійскі параход «Сірыўс», які перасёк акіян за 18 дзён і 10 гадзін і ўсяго на некалькі гадзін апярэдзіў канкурэнта - параход «Грэйт Вестэрн».
- 1969: У Х'юстане (ЗША) праведзеная першая перасадка чалавечага вока.
[правіць] Нарадзіліся
- 596: Катоку, 36-ы імператар японскі
- 1451: Ізабела I, каралева кастыльская (пам. 26.11.1504)
- 1610: Аляксандр VIII, папа рымскі (пам. 1.2.1691)
- 1724: Імануіл Кант, нямецкі філосаф (пам. 12.2.1804)
- 1870: Уладзімір Ленін (пам. 21.1.1924)
- 1899: Уладзімір Набокаў, пісьменнік, навуковец-энтамолаг (пам. 2.7.1977)
- 1904: Роберт Апенгеймер, амерыканскі фізік, кіраўнік амерыканскага атамнага праекту (пам. 18.2.1967)
- 1916: Іегудзі Мянухіна, амерыканскі музыкант (пам. 1999)
- 1977: Антані Люрлінг, нідэрландскі футбаліст
- 1977: Марк ван Бомель, нідэрландскі футбаліст
- 1977: Роберт Хантэр, паўднёваафрыканскі веласіпедыст
- 1977: Сабіна Эгер, аўстрыйская лыжніца
- 1978: Ману Інтырэймі, амерыканскі актор тэатру і кіно
- 1978: Марк Пірхер, аўстрыйскі музыкант
- 1979: Даніэль Джонс, аўстралійскі музыкант
- 1979: Скот Дэвіс, аўстралійскі веласіпедыст
- 1980: Аляксандар Дзюк, нямецкі хакеіст
- 1982: Кака, бразільскі футбаліст
- 1983: Фрэнсіс Капра, амерыканскі актор
- 1987: Джон Обі Мікель, нігерыйскі футбаліст
[правіць] Памерлі
- 296: Кай, папа рымскі
- 536: Агапій I, папа рымскі
- 1462: Жыльбер дэ Лануа, бургундскі падарожнік і дыпламат
- 1833: Рычард Трэвіцік, англійскі вынаходнік, стваральнік першай паравой машыны падвышанага ціску (нар. 13.4.1771)
- 1937: Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч
- 1954: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (нар. 29.9.1880)