16 верасня
З Вікіпедыя.
16 верасня - дзвесце пяцьдзесят дзевяты (дзвесце шасцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1654: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі занялі Смаленск, асноўную крэпасць Вялікага княства Літоўскага на ўсходзе.
- 1658: Заключаны Гадзяцкі дагавор паміж Рэччу Паспалітай і казацкім гетманам Іванам Выгоўскім.
- 1668: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір Ваза, расчараваны няўдачамі, адрокся ад стальца.
- 1697: Аўгуст Моцны каранаваны на караля польскага і вялікага князя літоўскага.
- 1809: Рускае войска П.І. Баграціона перамагло турэцкае войска Мяхмед-пашы ля вёскі Раселат падча руска-турэцкай войны 1806-1812 года.
- 1907: У Санкт-Пецярбурзе пачаў працу трамвай.
- 1943: Ад нямецка-фашыстскіх акупантаў вызвалены Ярцава, Ноўгарад-Северскі, Наварасійск.
- 1999: Знікненне беларускага палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.
[правіць] Нарадзіліся
- 1745: Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў, рускі палкаводзец, генерал-фельдмаршал
- 1857: Аляксандр Южын, рускі акцёр, драматург
- 1938: Віктар Дашук, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст
[правіць] Памерлі
- 1825: Францішак Карпіньскі, класік сентыменталізму, аўтар вядомых рэлігійных песень, мемуарыст (нар. 4.10.1741)
- 1940: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, нацыянальны дзеяч, дырэктар Віленскай 1-ай беларускай гімназіі (1925-1928), адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы (нар. 25.9.1875)