7 мая
З Вікіпедыя.
7 мая (7 траўня) - сто дваццаць сёмы (сто дваццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1794: Т. Касцюшка выдаў Паланецкі універсал.
- 1915: Германская падводная лодка затапіла каля паўднёва-усходняга ўзбярэжжа Ірландыі брытанскі лайнер "Лузітанія" які плыў з ЗША у Вялікабрытанію.
- 1991: Выйшла Mac OS System 7.
[правіць] Нарадзіліся
- 1574: Інакенцій Х, папа рымскі (пам. 7.1.1655)
- 1774: Фрэнсіс Бафорт, англійскі гідрограф які распрацаваў 12-бальную шкалу сілы ветра (пам. 17.12.1857)
- 1840: Пётр Чайкоўскі, кампазітар (пам. 6.11.1893)
- 1861: Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1913 году (пам. 7.8.1941)
- 1919: Эва Перон, жонка колішняга прэзідэнта Аргентыны Хуана Перона
- 1952: Жузеп Луіс Карод-Равіра, іспанскі (каталонскі) палітык
[правіць] Памерлі
- 399 да н.э.: Сакрат, старажытнагрэчаскі філосаф (нар. 4.6.470 да н.э.)
- 973: Атон I Вялікі, кароль германскі, заснавальнік і першы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (нар. 23.11.912)
- 1825: Антоніа Сальеры, італьянскі кампазітар (нар. 18.8.1750)
- 1966: Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменнік (нар. 6.3.1909)
- 1977: Павел Паўлавіч Пурын, Герой Савецкага Саюза
[правіць] Святкуюць
- Беларусь: Дзень супрацоўнікаў радыё, тэлебачання і сувязі