29 верасня
З Вікіпедыя.
29 верасня - дзвесце семдзесят другі(дзвесце семдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1529: Зацверджаны Статут Вялікага княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасці.
- 1739: Расія атрымала ад Турцыі Азоў і Ачакаў згодна з Белградскім дагаворам.
- 1772: Першы падзел Рэчы Паспалітай, зацверджаны сеймам краіны
- 1783: Заснаванне княгіняй К.Р. Варанцовай-Дашкавай Расійскай акадэміі
- 1788: рускія войскі ўзялі крэпасць Хоцін у час руска-турэцкай вайны 1787-1791
- 1855: пачатак аблогі рускімі войскамі турэцкай крэпасці Карс падчас Крымскай вайны (крэпасць была ўзята ў канцы лістапада)
- 1938: Падпісаны Мюнхенскі дагавор, Вялікабрытанія і Францыя пагадзіліся з анексіяй Судэцкай вобласці Чэхаславакіі Германіяй
- 1939: Знішчаная адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі, у Будслаўскім касцёле Узнясення Божае Маці атрад чырвонаармейцаў расстраляў цудатворны абраз Будслаўскай Маці Божай, які быў адрэстаўраваны толькі ў 1991.
- 1943: Ад нямецка-фашысцкіх акупантаў вызвалены Крэменчуг
- 1963: Атамная падводная лодка "К-181" (камандзір Ю.А. Сысоеў) Паўночнага флоту ўсплыла на Паўночным полюсе.
- 1977: Выведзена на арбіту арбітальная станцыя "Салют-6"
[правіць] Нарадзіліся
- 1547: Мігель Сервантэс, іспанскі пісьменнік, раманіст, драматург і паэт
- 1817: Аляксандр Васільевіч Сухава-Кабылін, рускі драматург і філосаф
- 1820: Іван Ягоравіч Забелін, рускі гісторык, археолаг, калекцыянер, арганізатар музейнай справы
- 1823: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт (пам. 15.9.1862)
- 1843: Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў рускі ваеначальнік, удзельнік сярэднеазіяцкіх паходаў і руска-турэцкай вайны 1877-1877 гадоў
- 1857: Канстанцін Эдуардавіч Цыялкоўскі, рускі навуковец у галіне касманаўтыкі і ракетнай тэхнікі, філосаф
- 1880: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (пам. 22.4.1954)
- 1891: Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 17.6.1938)
- 1923: Арсен Лабовіч, беларускі тэатразнавец
- 1931: Фаіна Кірылава, беларускі матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі
- 1936: Алла Сяргееўна Дзямідава, руская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР
- 1958: Адам Глобус, сучасны беларускі пісьменнік
[правіць] Памерлі
- 1913: Рудольф Дызель, нямецкі вынаходнік
- 1930: Ілья Ефімавіч Рэпін, рускі мастак
- 1947: Міхаіл Ксенафонтавіч Сакалоў, рускі мастак
- 1964: Мікалай Васільевіч Пятроў, рускі рэжысёр і педагог, народны артыст РСФСР
- 1983: Аляксандр Аляксандравіч Міхайлаў, рускі астраном і гравіметрыст