See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Лейпцыг — Вікіпедыя

Горад Лейпцыг

З Вікіпедыя.

Leipzig
герб
карта

Лейпцыг - буйнейшы горад у Саксоніі, Германія. Да 1990 года ўваходзіў у склад ГДР. Па дадзеных на 30 верасня 2006 года, у Лейпцыгу пражывае каля 505 тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад славянскай назвы Ліпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і збіраюць тысячы наведвальнікаў.

Змест

[правіць] Гісторыя

Першыя славянскія пасяленні на тэрыторыі Лейпцыга пачалі з'яўляцца ў VII - IX стагоддзях. У 1015 годзе пасяленне Лібзі было ўзгадана ў хроніках Біскупа Тэтмара фон Мерсебурга [1]. Каля 1165 года горад атрымаў грамату "Імперскага кірмашовага горада".

У 1409 годзе быў заснаваны Лейпцыгскі універсітэт - 2-гі па старасці ў Германіі. Гэта вызначыла развіццё горада як цэнтра культуры. У горадзе жылі і працавалі такія людзі, як Іаган Бах, Робер Шуман, Фрыдрых Шылер. Нарадзіліся кампазітар Рычард Вагнер і Готфрыд Лейбніц.

Царква св. Мікалая
Царква св. Мікалая

У 1650 годзе ў Лейпцыгу была выдадзена першая штодзённая газета ў свеце. Лейпцыг стаў цэнтрам кнігадрукавання Германіі.

У 1813 годзе каля горада адбылася Бітва Народаў, у гонар якой быў усталяваны мемарыял.

У 1839 годзе з Лейпцыга ў Дрэздэн была адчыненая першая "доўгая" чыгунка. З таго часу Лейпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Лейпцыгу зараз знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Еўропе.

23 мая 1863 года Фердынанд Лассаль заснаваў у Лейпцыгу першую працоўную партыю Германіі.

У канцы Другой сусветнай вайны большая частка горада была знішчана англійскай авіацыяй падчас бамбардзіровак. 18 красавіка 1945 года, горад быў заняты амерыканскімі войскамі, а 2 ліпеня быў аддадзены пад кантроль савецкай Чырвонай Арміі. Пасля вайны горад стаў адным з найбуйнейшых гарадоў Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

У 1900 годзе ў Лейпцыгу была заснавана Футбольная Асацыяцыя Германіі, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамках Кубка Свету па футболе 2006.

[правіць] Эканоміка

Лейпцыг з'яўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае развітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і інш. прамысловасць. З'яўляецца буйным міжнародным гандлевым цэнтрам.

Буйныя кампаніі, якія размешчаны ў горадзе і вакол яго:

  • Amazon.com
  • BMW
  • Porshe
  • Siemens

[правіць] Транспарт

Гарадскі трамвай

Гарадскі транспарт у лейпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў. [2] Працягласць дарог - 1673 кіламетра.

Лейпцыг знагодзіцца на перакрыжаванні важных чыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усхода на захад. Каля горада знаходзяцца 2 аэрапорта: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.

[правіць] Адукацыя

У Лейпцыгу знаходзіцца адзін са старэйшых еўрапейскіх універсітэтаў - Лейпцыгскі Універсітэт, заснаваны ў 1409 годзе. Сярод знакамітых выпускнікоў можна назваць Йогана Вольфганга Гётэ, Готфрыда Лейбніца, Фрыдрыха Ніцшэ, Карла Лібкнэхта, Рычарда Вагнера.

У Лейпцыгу ў 1843 годзе была заснавана музычная кансерваторыя, пасля пераўтвораная ва Універсітэт Музыкі і Тэатра. Адным з яе заснавальнікаў быў Фелікс Мендэльсон.

Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснавана ў 1764 годзе.

[правіць] Культурныя помнікі

Касцёл св. Томаса
Касцёл св. Томаса
  • Thomaskirche (Касцёл св. Томаса) - найбольш знакаміта тым, што менавіта ў ёй Іаган Себасцьян Бах працаваў кантарам, і як дом знакамітага хора Thomaner;
  • Völkerschlachtdenkmal (мемарыял Бітвы Народаў): самы вялікі помнік у Еўропе, пабудаваны ў гонар перамогі над Напалеонаўскімі войскамі;
  • Gewandhaus - дом знакамітага Gewandhaus Orchestra, гэта трэці будынак з такой назвай.
  • Altes Rathaus - старая ратуша была пабудавана ў 1556 годзе. Зараз там знаходзіцца музей гісторыі горада;
  • Neues Rathaus - новая ратуша, пабудаваная на рэштках замка Pleißenburg, у якім праходзілі дэбаты паміж Іаган Экам і Марцінам Лютэрам у 1519 годзе;
  • City-Hochhaus Leipzig (гарадскі хмарачос Лейпцыга) - пабудаваны ў 1972 годзе. З'яўляецца часткай універсітэта. Гэта самы высокі будынак у Лейпцыгу.
  • Auerbach's Keller (падвал Айэрбаха) - малады Гётэ еў і піў тут, калі вучыўся ў Лейпцыгу. Гэта адно з месц дзеі Фауста, прычым адзінае рэальна існуючае.
Помнік Бітвы Народаў
Помнік Бітвы Народаў
  • Städtisches Kaufhaus (гарадскі універмаг) - першы будынак для кірмашоў у свеце. Зараз з'яўляецца домам для офісаў, невялікіх крамак і рэстаранаў. Не гледзячы на назву, знаходзіцца ў прыватнай ўласнасці.
  • Bundesverwaltungsgericht - Нямецкі федэральны адміністратыўны суд. Быў найвышэйшым дзяржаўным судом паміж 1888 і 1945 гадамі.

Сярод месцаў, на якія варта звярнуць увагу можна таксама вылучыць оперу і лейпцыгскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыя прыматаў у свеце. Nikolaikirche (Касцёл св. Мікалая) быў месцам з якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўз'яднанне Германіі. У Лейпцыгу таксама знаходзіцца музей "Дом Шыллера".

[правіць] Міжнародныя сувязі

Адміністрацыя Лейпцыга падпісала пагадненні пра братэрства з наступнымі гарадамі:

Лейпцыг уваходзіць у сетку еўрапейскіх гарадоў Eurocities.

[правіць] Заўвагі


  1. (Chronicle's of Bishop Thietmar von Merseburg)
  2. Звесткі з афіцыйнай старонкі горада за 2005 год

[правіць] Спасылкі


Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -