See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Геаграфія Беларусі — Вікіпедыя

Геаграфія Беларусі

З Вікіпедыя.

Рэспубліка Беларусь — краiна ва Усходняй Еўропе. Плошча — 207,595 км². Насельніцтва — 9,7 млн. чал. (2008). Сталіца — горад Мінск

Беларусь унітарная дзяржава, з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Адміністрацыйнымі адзінкамі з'яўляюцца вобласці. Беларусь падзяляецца на шэсць абласцей: Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Мінскую. Таксама вылучаецца за асабістую адміністрацыйную адзінку горад Мінск.

Вобласці, у сваю чаргу, падзяляюцца на раёны. У Беларусі налічваецца 118 раёнаў.

Змест

[правіць] Геаграфічнае становішча

Беларусь на карце
Беларусь на карце

Беларусь мяжуе з Расіяй на ўсходзе і на поўначы, Латвіяй на поўначы, Літвою на паўночным захадзе, Польшчай на захадзе, Украінай на поўдні; непасрэднага выхаду да мораў не мае.

Фізіка-геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь абумоўлена яе знаходжаннем ва ўмераных шыротах Усходнега паўшар'я, на прасторы Усходне-Еўрапейскай раўніны. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў центры Еўропы, у басейнах верхняго цячэння Дняпра і Нёмана, сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга, сяредняга і ніжняга цячэння Прыпяці. Амаль напалову краіну дзеліць Балтыйска-Чарнаморскі вадападзел. На басейн Балтыйскага мора прыпадае 42% тэрыторыі, а на басейн Чорнаго мора 58% тэрыторыі краіны. На гэты конт яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларускі географ А. Смоліч пісаў: “Беларускі Народ шчыльнаю масаю засяляе вялікі прастор Зямлі ў самай гэомэтрычнай сярэдзіне Эўропы, на вялікай Эўрапейскай раўніне, паміж Балтыцкім і Чорным морамі”.

Крайнія пункты Беларусі:

Напрамак Бліжэйшыя геаграф. аб'екты Геаграф. каардынаты
Поўнач возера Асвейскае 56˚10′ пн.ш.
Поўдзень гарадскі пасёлак Камарын 51˚16′ пн.ш.
Захад горад Высокае 23˚11′ у.д.
Усход гарадскі пасёлак Хоцімск 32˚47′ у.д.

Крайні паўночны пункт Беларусі знаходзіцца на мяжы з Латвіяй і Расеяй. На поўнач ад дзяржаўнай мяжы змешана-лясныя ландшафты змяняюцца таёжнымі. Дзяржаўная мяжа з Расіяй праходзіць па ўзвышшах і нізінах. Яе перасякаюць рэкі Заходняя Дзвіна, Дняпро, Сож і інш. На поўдні Беларусь мяжуе з Украінай, на некаторым працягу мяжа ідзе па Дняпры, а затым па Палескай нізіне, перасякаецца шматлікімі прытокамі Прыпяці, што цякуць з поўдню. На поўдзень ад дзяржаўнай мяжы лясная зона змяняецца лесастэпам. На захадзе Беларусь мяжуе з Польшчай. Вялікі ўчастак мяжы (150 км) праходзіць па р. Заходні Буг, затым мяжа ідзе праз Белавежскую пушчу, па р. Свіслач, паблізу ад беларуска-польскай мяжы праходзіць водападзел Нёмана і Віслы. На мяжы Беларусі, Польшчы і Літвы раскінуліся Аўгустоўская і Гродзенская пушчы. На паўночным захадзе Беларусь мяжуе з Літвой і Латвіяй. Урэз р. Нёман на мяжы з Літвою - самы нізкі пункт Беларусі. Дзяржаўная мяжа праходзіць па рэках Дзісна і Заходняя Дзвіна, азёрах Дрысвяты і Рычы.

Тым не менш, межы краіны не ўтворацца ярка выяўленымі або цяжкадаступнымі прыроднымі рубяжамі; яны праходзяць па раўнінах і ўзвышшах, гэта спрыяе свабоднай цыркуляцыі паветраных мас праз тэрыторыю Беларусі, фарміраванню транзітнага рачнога сцёку, міграцыям жывых арганізмаў. У шматлікіх месцах дзяржаўная мяжа Беларусі перасечана транспартнымі магістралямі. Асаблівасці эканоміка-геаграфічнага становішча (ЭГС) Беларусі абумоўлены яе размяшчением у цэнтры Еўропы. Праз тэрыторыю Беларусі праходзяць самыя кароткія транспартныя шляхі з Расіі ў краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, а таксама з басейна Балтыйскага мора да Чорнага. Праз тэрыторыю Беларусі праходзяць важныя транспартныя магістралі, у тым ліку чыгунка, якае перасякае ўсю Еўразію ад Ціхага да Атлантычнага акіяна. Такое размяшчэнне спрыяе развіццю гандлёвых сувязей Беларусі з рознымі краінамі, яе інтэграцыі ў супольнасць еўрапейскіх дзяржаў. ЭГС Беларусі спрыяе развіццю ў яе межах камунікацый для забеспячэння сувязей паміж рознымі краінамі, міжнароднага турызму.

Аднак на працягу гісторыі размяшчэнне Беларусі ў цэнтры Еўропы не раз прыводзіла да таго, што на яе тэрыторыі сутыкаліся інтэрасы вялікіх дзяржаў. Абедзве сусветнай вайны пракаціліся праз тэрыторыю Беларусі. У цяперашні час такое палітыка-геаграфічнае становішча патрабуе ад Беларусі правядзення збалансаванай, шматвектарнай знешняй палітыкі.

[правіць] Прырода

[правіць] Геалагічная будова

У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы. Старажытны крышталічны падмурак складзены з магматычных і метамарфічных парод, залягае на глыбіні да 5-6 км (Прыпяцкі прагін), каля в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складены пераважна з асадкавых горных парод, укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.

На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, гаручыя сланцы, даламіты, торф, мергелі, сапрапелі, гліны, будаўнічыя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, жалезныя руды і інш.

[правіць] Рэльеф

Беларусь знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская, 345 м, найніжэйшы — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 90 м над роўнем мора.

[правіць] Клімат

Беларусь знаходзіцца ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату. Самы цёплы месяц года ліпень, самы халодны, найчасцей, студзень. За год звычайна выпадае 550-700 мм атмасферных ападкаў, пераважаюць заходнія вятры.

[правіць] Унутраныя воды

Рака Пціч у Акцябрскім раёне
Рака Пціч у Акцябрскім раёне
Асноўны артыкул: Рэкі і каналы Беларусі

На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі Дняпро, Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць.

Беларусь часта называюць "сінявокай" з-за вялікай колькасці азёр. Іх у Беларусі налічваецца каля 11 тыс. Самае вялікае сярод беларускіх азёр возера Нарач. Сярод штучных азёр найбольшае Вілейскае вадасховішча.

Тэрыторыя краіны багатая на балоты. Найбольш багаты балотамі рэгіён — Палессе.

[правіць] Глебы

Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.

З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

[правіць] Расліннасць

Лясы займаюць 36% тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, дуб, ясень, ліпа, клён, граб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая. Шмат дрэў інтрадукаваных: лістоўніцы сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, таполі пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.

[правіць] Жывёльны свет, ахова прыроды

[правіць] Насельніцтва

На канец 2007 года колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 689,8 тыс. чалавек[1]. З 1993 года насельніцтва Беларусі ўстойліва скарачаецца.

Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі (1999): беларусы (81,3%), рускія (11,3%), палякі (3,9%), украінцы (2,3%), іншыя (1,2%).

Больш за 70% насельніцтва Беларусі жыве ў гарадах. Колькасць насельнiцтва ў 14 гарадах Беларусi перасягае 100 тыс. чалаве. У Мінску на 1 студзеня 2008 года налiчвалася 1 млн 814,8 тыс. жыхароў. На другiм месцы — Гомель (484,5 тыс.), на трэцiм — Магілёў (370,6 тыс.). Далей iдуць iншыя абласныя цэнтры: Віцебск (346,2 тыс.), Гродна (325,8 тыс.) i Брэст (314,8 тыс.). У Бабруйску на 1 студзеня 2008 пражывалi 218,4 тыс. чал., Баранавічах — 168,3 тыс., Барысаве — 149,8 тыс., Пінску — 130,4 тыс., Оршы — 122,6 тыс., Мазыры — 111,9 тыс., Салігорску — 101,1 тыс., Наваполацку — 100,6 тыс. чалавек [2].

Паводле ацэнак, 60–70% жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15–20% каталікамі, 5–10% пратэстантамі, уніятамі. Пашыраны атэізм.

[правіць] Гаспадарка

[правіць] Прамысловасць

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі: машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць. Таксама развіты паліўная прамысловасць і электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

[правіць] Сельская гаспадарка

[правіць] Транспарт

[правіць] Знешнія эканамічныя сувязі

Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС.

Па выніках 2006 у краіны ЕС было экспартавана 45,5% прадукцыі, у Расію - 43,6%. Акрамя Расіі экспарт у вялікіх аб'ёмах адбываўся ў Нідэрланды - 17,7%, Вялікабрытанію - 7,5%, Украіну - 6,3%, Польшчу - 5,2%, Германію - 3,8%.

Большая частка імпарту (58,6%) ажыццяўлялася з Расіі; іншыя важнеёшыя партнёры: Германія - 7,5%, Украіна - 6,3%, Польшча - 3,4%, Кітай - 2,5%. У імпарце пераважалі: паліва і мінеральная сыравіна (33,4%), машыны і абсталяванне (16,1%), металы і вырабы з іх (11,7%).

Увогуле, тавараабарот адбываўся больш як са 130 краінамі. Аб'ём імпарту быў большы за аб'ём экспарту.


Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -