See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Паўночнаатлантычны дагавор (4 красавіка 1949, Вашынгтон) — Вікіпедыя

Паўночнаатлантычны дагавор (4 красавіка 1949, Вашынгтон)

З Вікіпедыя.

Паўночнаатлантычны дагавор[1] (Паўночнаатлантычны пакт, Вашынгтонскі дагавор (1949)), міжнароднае пагадненне, заключанае 4 красавіка 1949 у Вашынгтоне, ЗША заходнееўрапейскімі і паўночнаамерыканскімі краінамі з мэтай аб'яднання намаганняў для калектыўнай абароны, захавання міру і бяспекі ў Паўночнаатлантычным раёне. Дагавор — устаноўчы дакумент НАТО.

Першапачатковыя ўдзельнікі — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Бельгія, Данія, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Партугалія. У адпаведнасці з арт. 10 дагавора далучыліся: у 1952Грэцыя і Турцыя, у 1955ФРГ1990 дзеянне дагавора пашырылася на тэрыторыю былой ГДР), у 1982Іспанія, у 1999Венгрыя, Польшча, Чэхія, у 2004Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія, Эстонія. Яшчэ шэраг краін заявіў аб намеры далучыцца да дагавора.

Арт. 5 дагавора прадугледжвае стварэнне сістэмы калектыўнай абароны: бакі дагавора пагаджаюцца, што ўзброены напад на адну ці некалькі краін-удзельніц будзе разглядацца як напад на іх ўсіх, і калі такое адбудзецца, кожная краіна ў парадку ажыццяўлення права на індывідуальную ці калектыўную абарону дапаможа ахвяры, у тым ліку з прымяненнем узброенай сілы.

Геаграфічная зона дзеяння дагавора — Паўночнаатлантычны раён — апісаны ў арт. 6. і ўключае ў сябе тэрыторыі краін-удзельніц, астравы, якія знаходзяцца пад іх юрысдыкцыяй у Атлантычным акіяне на поўнач ад тропіку Рака, караблі і паветраныя судны любой з краін-удзельніц у гэтым раёне. У 1999, напаўшы на Югаславію — тэрыторыю за межамі прасторы дзеяння дагавора, — краіны-ўдзельніцы дагавора парушылі гэтую норму[Крыніца?].

Паўночнаатлантычны дагавор заключаны на няпэўны тэрмiн. Названыя ў тэксце дагавора тэрмiны датычаць часу магчымага пачатку кансультацый «з мэтай перагляду дагавора» i тэрмiна, па сканчэннi якога «любы бок, якi дамаўляецца, можа адмовiца ад удзелу ў дагаворы».

Дагавор можа быць перагледжаны пасля ўзаемных кансультацый бакоў па патрабаванню любога з iх. Згодна з арт. 12 дагавора, гэтыя кансультацыi можна праводзiць «па сканчэннi 10-гадовага тэрмiну з дня ўступлення ў сiлу дагавора цi ў любы наступны час», прымаючы пры гэтым пад увагу «фактары, што ўплываюць у той момант на мiр i бяспеку ў Паўночнаатлантычным раёне, уключаючы развiццё як усеагульных, так i рэгiянальных пагадненняў, заключаных у адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi Аб‘яднаных Нацый для падтрымання мiжнароднага мiру i бяспекi».

Што датычыцца адмовы ад удзелу ў дагаворы, то, у адпаведнасцi з арт. 13, «па сканчэннi 20-гадовага тэрмiну з дня ўступлення ў сiлу дагавора любы бок, якi дамаўляецца, можа адмовiцца ад удзелу ў дагаворы праз год пасля заявы аб дэнансацыi, накiраванага ўраду Злучаных Штатаў Амерыкi, якi паведамiць урадам iншых бакоў, якiя дамаўляюцца, аб дэпанiраваннi кожнай заявы аб дэнансацыi». На сёняшні дзень нiводная краiна не выкарыстала гэтую магчымасць, абмежаваўшыся выхадам з ваеннай арганiзацыi (Францыя) цi неўступленнем у яе (Iспанiя i Iсландыя).

  1. Тэрмін дагавор падаецца паводле: Дагавор // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. - Мінск: БелЭн, 1992. - С. 155.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -