Беларусь
З Вікіпедыя.
Рэспубліка Беларусь Республика Беларусь Рэспубліка Беларусь |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: Няма |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | беларуская руская |
|
сталіца: | Мінск | |
прадстаўнік дзяржавы: | Сяргей Сідорскі | |
кіраўнік дзяржавы: | Аляксандр Лукашэнка | |
плошча: | 207,595 км² | |
насельніцтва: | 9,689,800[1] 2008 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 47 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Беларускі рубель | |
часавы пояс: | EET (UTC+2) EEST (UTC+3) |
|
гімн: | Мы, беларусы | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | BY | |
дамен у Інтэрнеце: | .by | |
міжнародны тэлефонны код: | +375 | |
карта | ||
БЕЛАРУ́СЬ (афіцыйная назва Рэспу́бліка Белару́сь), краiна ва Усходняй Еўропе, найбольшая па тэрыторыі сярод краін Еўропы, якія не маюць выхаду да мора. Мяжуе з Расіяй на ўсходзе і на поўначы, Латвіяй на поўначы, Літвою на паўночным захадзе, Польшчай на захадзе, Украінай на поўдні.
Змест |
[правіць] Сімволіка
Актуальныя дзяржаўны сцяг і герб былі прынятыя па выніках рэферэндума (1995). Да гэтага дзяржаўнымі сімваламі былі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" (1991).
[правіць] Гісторыя
З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная балтамі. У кан. IX - пач. X стст. пачалося засяленне на гэтую тэрыторыю славян.
Лічыцца, што першай дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была Полацкая зямля. Горад Полацк упершыню ўзгадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 862 г. Найбольшага росквіту і магутнасці Полацкае княства дасягнула пры валадаранні кн. Усяслава (1044-1101). У X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі часткова ці практычна цалкам таксама знаходзіліся:
- Тураўскае княства
- Смаленскае княства
- Гарадзенскае княства
Наступнай буйной дзяржавай на беларускай зямлі было Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Падчас стварэння і пачатковага развіцця гэтай дзяржавы найбуйнейшым і асноўным яе цэнтрам быў Новагародак. Акрамя сучасных земляў Беларусі, у склад гэтай дзяржавы ўваходзілі таксама землі сучаснай Літвы, паўночная частка сучаснай Украіны і частка сучаснай Расіі. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў дынастычнай уніі з Польскім каралеўствам з 1385, а ў 1569 годзе аб'ядналася з Польскім каралеўствам у канфедэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. Аднак Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1588 года фактычна дэнансаваў Люблінскую унію. ВКЛ захавала ўласную грашовую адзінку, судовую сістэму, войска. Статут ВКЛ, стаўшы адной з першых еўрапейскіх канстытуцый, рэгуляваў грамадскае жыццё на Беларусі да 30-х гадоў 19 стагоддзя.
У 1772, 1791, 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, у выніку якіх беларускія землі адышлі да Расійскае імперыі. У яе складзе яны знаходзіліся да 1917 года. 25 сакавіка 1918 года абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, у 1919 годзе яна спыніла сваё існаванне, а Рада БНР эмігравала.
У 1919 г. 1 студзеня было абвешчана ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Пасля кароткачасовага існавання буфернай дзяржавы ЛітБел, БССР у 1922 годзе як адна з краін-заснавальніц увайшла ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Падчас Другой Сусветнай вайны ў 1941-1944 гг. Беларусь была акупаваная нацысцкаю Германіяй. Пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі частка Заходняй Беларусі - больш за 30 тысяч квадратных кіламетраў - была рашэннем Сталіна перададзена Польшчы
У 1945 г. Беларусь стала адной з краінаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рашэнні па ўсіх пытаннях беларуская дэлегацыя ўзгадняла з усесаюзнымі прадстаўнікамі.
У 1986 г. на мяжы Беларусі і Украіны адбылася Чарнобыльская катастрофа, у выніку якой адбылося радыяцыйнае забруджанне значнай часткі тэрыторыі Беларусі.
27 ліпеня 1990 году Беларусь прыняла дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце і незалежнасці ад СССР.
8 снежня 1991 г. лідэры Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Украіны (Леанід Краўчук) і Расіі (Барыс Ельцын) у Белавежскай пушчы падпісалі пагадненне аб утварэнні СНД. СССР спыніў існаванне, БССР была абвешчаная Рэспублікай Беларусь, што існуе і зараз.
У 1994 г. была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары. Прэзідэнтам быў абраны Аляксандр Лукашэнка.
[правіць] Геаграфія
Плошча Беларусі - 207,595 км².
У геалагічным сэнсе Беларусь размешчана на захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы. Старажытны крышталічны падмурак складзены з магматычных і метамарфічных парод, залягае на глыбіні да 5-6 км (Прыпяцкі прагін), каля в. Глушкавічы Лельчыцкага раёна выходзіць на паверхню. Платформавы чахол складены пераважна з асадкавых горных парод, укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі.
На Беларусі выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў карысных выкапняў. Сярод іх: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, гаручыя сланцы, даламіты, торф, мергелі, сапрапелі, гліны, будаўнічыя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы і абліцовачны камень, жалезныя руды і інш.
Беларусь знаходзіцца на Усходнееўрапейскай раўніне. Найвышэйшы пункт Беларусі — гара Дзяржынская, 345 м, найніжэйшы — урэз ракі Нёман на мяжы з Літвой, да 90 м над роўнем мора.
Беларусь знаходзіцца ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату.
На Беларусі больш за 20 тыс. рэк. Самыя працяглыя і мнагаводныя рэкі Дняпро, Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць. Беларусь часта называюць "сінявокай" з-за вялікай колькасці азёр. Іх у Беларусі больш за 11 тыс. Самае вялікае сярод беларускіх азёр возера Нарач. Тэрыторыя краіны багатая на балоты. Найбольш багаты балотамі рэгіён — Палессе.
Лясы займаюць 36% тэрыторыі краіны. На Беларусі 28 відаў дзікарослых дрэў. Найбольш важныя лесаўтваральныя пароды: хвоя, елка, дуб, ясень, ліпа, клён, граб, бярозы павіслая (бародаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая. Шмат дрэў інтрадукаваных: лістоўніцы сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава, дуб паўночны, таполі пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная і інш.
Асаблівасці геалагічнага мінулага Беларусі, яе рэльефу, клімату, расліннасці абумовілі складаную будову глебавага покрыва тэрыторыі. Асноўныя глебаўтваральныя пароды тыповыя для зоны ледавіковай акумуляцыі: азёрна-ледавіковыя, марэнныя, водна-ледавіковыя адклады, алювіяльныя наносы, торф. Сярод глебаўтваральных працэсаў пераважаюць дзярновы (пад лугавой травяністай расліннасцю), падзолісты (пад лясной расліннасцю), балотны (у паніжаных месцах, дзе назапашваецца вільгаць) і іх спалучэнні.
З улікам ступені праяўлення асноўнага глебаўтваральнага працэсу вылучаны тыпы глебаў Беларусі: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, поймавыя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы. Паводле механічнага складу адрозніваюць гліністыя, сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.
[правіць] Дзяржаўнае ўладкаванне
Беларусь з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.
Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, што складаецца з дзвюх палатаў:
- верхняй - Савета Рэспублікі,
- ніжняй - Палаты прадстаўнікоў.
Судовая ўлада ажыццяўляецца Найвышэйшым судом і Канстытуцыйным судом.
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Беларусь з'яўляецца унітарнай краінай. Адміністрацыйнымі адзінкамі з'яўляюцца вобласці. Беларусь падзяляецца на шэсць абласцей:
- Брэсцкую (цэнтр Брэст)
- Віцебскую (цэнтр Віцебск)
- Гомельскую (цэнтр Гомель)
- Гродзенскую (цэнтр Гродна)
- Мінскую (цэнтр Мінск)
- Магілёўскую (цэнтр Магілёў)
Таксама вылучаецца за асабістую адміністрацыйную адзінку горад Мінск.
Вобласці, у сваю чаргу, падзяляюцца на раёны. У Беларусі налічваецца 118 раёнаў.
[правіць] Эканоміка
Эканоміка Беларусі - сацыяльна-рынкавая.
Асноўныя галіны эканомікі Беларусі - машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць. Таксама развіты электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці.
Беларуская эканоміка з'яўляецца экспартна-арыентаванай. Асноўныя экспартныя пазіцыі - грузавыя аўтамабілі і аўтобусы (МАЗ, БелАЗ), трактары (Беларус), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (Атлант), хімічныя валокны і ніці (Палімір), калійныя ўгнаенні (Беларуськалій), прадукцыя тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.
Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія і ЕС.
Па выніках 2006 у краіны ЕС было экспартавана 45,5% прадукцыі, у Расію - 43,6%. Акрамя Расіі экспарт у вялікіх аб'ёмах адбываўся ў Нідэрланды - 17,7%, Вялікабрытанію - 7,5%, Украіну - 6,3%, Польшчу - 5,2%, Германію - 3,8%.
Большая частка імпарту (58,6%) ажыццяўлялася з Расіі; іншыя важнеёшыя партнёры: Германія - 7,5%, Украіна - 6,3%, Польшча - 3,4%, Кітай - 2,5%. У імпарце пераважалі: паліва і мінеральная сыравіна (33,4%), машыны і абсталяванне (16,1%), металы і вырабы з іх (11,7%).
Увогуле, тавараабарот адбываўся больш як са 130 краінамі. Аб'ём імпарту быў большы за аб'ём экспарту.
Тэмпы павелічэння СУП у 2005 годзе склалі 9,2 %, інфляцыя - 8 %. У першым паўгоддзі 2006 тэмпы павелічэння СУП склалі 10,1 %, прамысловай вытворчасці 12,6 %, інфляцыя склала 3,1 %.
[правіць] Насельніцтва
Самая вялікая этнічная група Беларусі (1999) — беларусы (81,3%). Асноўныя этнічныя меншасці: рускія - 11,3%, палякі - 3,9%, украінцы - 2,3%, яўрэі - 0,28%, іншыя - 0,92%.
З 1993 года насельніцтва Беларусі ўстойліва скарачаецца. У 2003 годзе ў Беларусі жыло 9 898,6 тыс. чалавек. У выніку перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю насельніцтва краіны ў наступныя гады паменшылася.
У сталіцы Беларусі каэфіцыент нараджальнасці быў роўны каэфіцыенту смяротнасці - 10,1 чалавека на 1000 жыхароў Мінска. У цэлым па краіне ў першым квартале натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 4,6 чалавека на 1000 насельніцтва (у першым квартале 2006 года - 6,1). Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва адзначана ў Віцебскай вобласці (7,6). У Брэсцкай вобласці гэты паказчык быў роўны 2,8, у Гомельскай - 4,8, у Гродзенскай - 5,1, у Магілёўскай - 6,3, у Мінскай вобласці - 7,4 чалавека на 1000 насельніцтва.
У Беларусі ў 2006 годзе нарадзіліся 96,4 тыс. дзяцей (на 5,9 тыс. больш у параўнанні з 2005 годам). У 2006 годзе памерлі 138,4 тыс. чалавек (на 3,5 тыс. чалавек менш, чым у 2005-м). Пры гэтым прыметна зменшылася смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года - гэты паказчык знізіўся з 7,1 выпадка на 1000 народжаных за 2005 год да 6,2 выпадка на 1000 народжаных за 2006 год.
За першы квартал 2007 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006-га колькасць памерлых у краіне знізілася на 4,9 %, у Гродзенскай вобласці - на 9 %, у Магілёўскай - на 8,8 %, у Віцебскай - на 7,2 %, у Гомельскай - на 6 %, у Брэсцкай - на 7,4 %, у Мінскай вобласці - на 2 %. У сталіцы Беларусі колькасць памерлых узрасла на 3,6 %.
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка 2007 года склала 9 705,2 тыс.[2] чалавек па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу. З пачатку 2007 года колькасць насельніцтва краіны зменшылася на 9,3 тыс. чалавек. За першы квартал 2007 года ў рэспубліцы нарадзілася 24,5 тыс. дзяцей (на 1,9 тыс. больш, чым за першы квартал 2006 года). У студзені - сакавіку памерлі 35,5 тыс. чалавек (на 1,8 тыс. менш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам). Пры гэтым смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года зменшылася з 6,1 выпадка на 1000 народжаных за першы квартал 2006 года да 5,8 выпадка за першы квартал 2007 года.
На канец 2007 года колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 689,8 тыс. чалавек[3].
Колькасць насельнiцтва ў 14 гарадах Беларусi перасягае 100 тыс. чалаве. У Мiнску на 1 студзеня 2008 года налiчвалася 1 млн 814,8 тыс. жыхароў. На другiм месцы — Гомель *484,5 тыс.), на трэцiм — Магiлёў *370,6 тыс.). Далей iдуць iншыя абласныя цэнтры: Вiцебск *346,2 тыс.), Гродна *325,8 тыс.) i Брэст *314,8 тыс.). У Бабруйску на 1 студзеня гэтага года пражывалi 218,4 тыс. чалавек, Баранавiчах — 168,3 тыс., Барысаве — 149,8 тыс., Пiнску — 130,4 тыс., Оршы — 122,6 тыс., Мазыры — 111,9 тыс., Салiгорску — 101,1 тыс., Наваполацку — 100,6 тыс. чалавек [4].
[правіць] Рэлігія
Паводле ацэнак, 60–70% жыхароў Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі, 15–20% — каталікамі, 5–10% — пратэстантамі, уніятамі. Пашыраны атэізм.
Напрыканцы XVIII ст. 70% насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15% былі каталікамі, 7% — іудэямі і толькі 6% — праваслаўнымі. Аднак у 1839 годзе расійскія ўлады правялі гвалтоўнае аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай і перахрысцілі яе паству ў рускае праваслаўе.
[правіць] У Сеціве
- radzima.org - Збор архітэктурных помнікаў, гісторыя Беларусі
- Photos of Minsk, Belarus on GOMINSK.ORG
Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
Беларусы • Рускія • Палякі • Украінцы • Яўрэі • Армяне • Татары • Цыганы • Літоўцы • Азербайджанцы • Немцы • Малдаване • Грузіны • Латышы • Чувашы • Мардва • Узбекі • Казахі • Башкіры |