Лістоўніца
З Вікіпедыя.
ЛІСТОЎНІЦА (лац. Larix), род лістападных дрэў сямейства хваёвых.
Дрэвы аднадомныя вышынёй да 50 м. Крона конусападобная. Ігліца мяккая, вузкалінейная, у пучках, на зіму ападае. Мужчынскія каласкі шарападобныя, ярка-жоўтыя; жаночыя шышкі яйкападобныя, пурпуровыя ці зеленаватыя, выспяваюць у год цвіцення. Лістоўніца адрозніваецца ад іншых хваёвых дрэў тым, што кожную восень поўнасцю скідвае ігліцу.
Жыве да 500 гадоў.
Радзіма Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка.
На Беларусі 13 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраныя: лістоўніца еўрапейская, сібірская, японская. Вырошчваюць у лясных культурах і як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце лістоўніца ў маі, адначасова з распусканнем пупыршак.
Драўніна моцная, трывалая да гніення.