Вікіпедыя
З Вікіпедыя.
Вікіпедыя — шматмоўная, свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя якая ствараецца ў супрацоўніцтве ахвотнікаў і каардынуецца некамерцыйнай арганізацыяй Фондам Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, Фларыда. Вікіпедыя мае звыш 250 энцыклапедый у розных моўных выданнях (з якіх прыблізна 100 гэта актыўныя выданні). Пятнаццаць энцыклапедый налічваюць больш чым 100 000 артыкулаў: англійская, нямецкая, французская, польская, японская, італьянская, нідэрландская, партугальская, іспанская, шведская, руская, кітайская, фінская і нарвежская (букмол). Паводле лічыльніка Hitwise, на цяперашні час Вікіпедыя — найбольш папулярная старонка ў Інтэрнэце.
Вікіпедыя першапачаткова была складовай часткай пісанай экспертамі Нупедыі 15 студзеня 2001. Яе папулярнасць паступова нарастала, і вынікам гэтага з'явіліся пабочныя праекты, такія як ВікіСлоўнік, ВікіКнігі, і ВікіНавіны. Вікіпедыя рэдагуецца ахвотнікамі на базе вікі праграмы, а артыкулы могуць правіцца літаральна кожным. Ахвотнікі Вікіпедыі намагаюцца праводзіць палітыку "нейтральнага погляду", у якім апублікаваныя апініі вядомых людзей, ці іхныя спісаныя погляды падсумоўваюцца без аніякіх спробаў ацэнкі аб'ектыўнае праўды. З прычыны адкрытага характару энцыклапедыі, вандалізм і неаб'ектыўнасць становяць для Вікіпедыі значную праблему.
Статус Вікіпедыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумненне. Энцыклапедыю хвалілі за тое, што яна ,бясплатна распаўсюджвалася, рэдагавалася, і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несістэматычнасць, перавагу згоды над мандатам, і за відавочную недастатковасць адказнасці і аўтарытэтнасці ў параўнанні з традыцыйнымі энцыклапедыямі. Артыкулы Вікіпедыі цытуюцца ў СМІ і ў акадэмічным асяроддзі і з'яўляюцца даступнымі па ліцэнзіі GNU Free Documentation License.
- Вікіпедыі паводле колькасці артыкулаў