Ясень
З Вікіпедыя.
ЯСЕНЬ (лац. Fraxinus), род лістападных дрэў сямейства маслінавых.
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, з'яўляюцца раней за лісце. Плод - крылатка.
Светлалюбная, хуткарослая парода.
На Беларусі, асабліва на Палессі, пашыраны ясень звычайны, расце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні. Цвіце ў красавіку-маі. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны, ясень пенсільванскі.
Драўніна прыдатна для вырабу мэблі.