Таполя
З Вікіпедыя.
ТАПОЛЯ (лац. Populus), род лістападных дрэў сямейства вярбовых.
Дрэвы вышынёй да 40 м, дыяметрам да 2 м. Крона шатрападобная, яйкападобная або пірамідальная. Лісце шырокае, чараньковае, ланцэтнае, рамбічнае або дэльтападобнае. Кветкі ў звіслых цыліндрычных каташках, ветраапыляльныя. Плод - каробачка.
Светлалюбныя, хуткарослыя, газа- і дымаўстойлівыя дрэвы.
На Беларусі распаўсюджаны таполя белая, або серабрыстая, ясакар і асіна. Растуць у далінах рэк, у лясах, хмызняках; вырошчваюцца як дэкаратыўныя. Цвітуць у красавіку-маі.
У садах і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны таполі канадская, пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная, Сімана, або кітайская, валасістаплодная.