Немцы
З Вікіпедыя.
Немцы — германскі народ, асноўнае насельніцтва Германіі. Агульная колькасць каля 100 млн. Мова — нямецкая германскай групы індаеўрапейскай сям'і. Слова «немец» з'явілася ў выніку кантактаў славян з германскімі плямёнамі ў ранне сярэднявечную эпоху і адлюстроўвала няведанне суседзямі славянскіх моў.
[правіць] Рассяленне
Большая частка немцаў жыве ў Германіі. Вялікая частка насельніцтва Аўстрыі, Швейцарыі, Ліхтэнштайна і Люксембурга — у якіх родная мова нямецкая — у апошні час не лічыць сябе немцамі, а аўстрыйцамі, швейцарцамі і г. д.