Web Analytics

See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Гарадзенскае княства — Вікіпедыя

Гарадзенскае княства

З Вікіпедыя.

ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (1116 — кан. XIV ст.), удзельнае княства Русі і ВКЛ з цэнтрам у горадзе Гарадзен.

Выдзелена з Тураўскай зямлі ў 1116, як удзел для князя Усеваладкі пасля яго шлюбу з дачкой Уладзіміра Манамаха і палітычна залежала ад вялікага князя кіеўскага, рэлігійна падпарадкоўвалася Тураўскай епархіі. Ахоплівала тэрыторыю дрыгавіцкай каланізацыі ў ятвяжскіх землях.

На думку некаторых даследчыкаў Гарадзенскае княства было невялікім ўскраінным удзелам, князі якога не маглі прымаць актыўнага ўдзелу ў агульнарускіх справах.[1] Але ў той час, калі не кожнае ўдзельнае княства Русі магло дазволіць сабе будаўніцтва нават адной каменнай царквы, у Гарадзене ў 2-й пал. XII ст. былі збудаваны 4 каменныя царквы, каменны княжацкі палац і каменныя умацаванні на дзяцінцы. У Ваўкавыску была закладзена, але не дабудавана, каменная царква на ўзор гарадзенскіх, таксама была збудаваная каменная Барыса-Глебская царква ў Новагародку.

Усё гэта сведчыць аб велічыні і заможнасці Гарадзенскага княства, чаму спрыяла выгаднае геаграфічнае становішча, гарадзенскія князі кантралявалі гандлёвыя шляхі з Балтыйскага мора, праз Нёман, у басэйн Дняпра. Першы шлях праходзіў па левым прытоку Немана - Росі, далей праз волак каля Ваўкавыска ў Ясельду і Прыпяць. Другі шлях праходзіў па правым прытоку Нёмана – Заходняй Бярэзіне, далей праз волак каля горада Лошаска ў Свіслач, Бярэзіну і Дняпро. Гэтыя шляхі наўпрост вялі з Паўднёвай Русі да вострава Готланд і Заходняй Еўропы і на меркаванне некаторых даследчыкаў былі больш старажытнымі, чым г.зв. шлях з вараг у грэкі.[2][3]

У XII ст. гарадзенскія князі не раз удзельнічалі ў войнах рускіх княстваў. Так, Усеваладка ўдзельнічаў у паходзе супраць Полацкай зямлі (1127) і літоўцаў (1132), а яго сыны Барыс, Глеб і Мсціслаў Усеваладавічы ўдзельнічалі ў міжусобіцах галіцка-валынскіх князёў (1144), паходах на Кіеў (1151, 1173) і супраць полаўцаў (1170, 1183).

Пасля смерці Усевалада з Гарадзенскага княства верагодна вылучылася 2 удзелы — Ваўкавыскі і Новагародскі. У 1250-х, відаць, з Новагародскага, выдзяліўся Слонімскі ўдзел.

Не выключана, што з кан. 12 ст.—пач. 13 ст. княства перыядычна залежала ад галіцка-валынскіх князёў. Пасля 1240-х[4] — удзельнае княства ВКЛ, у 1253—1277 за землі княства вялася барацьба між галіцка-валынскімі і літоўскімі князямі. Так, у 1274 кн. Трайдзень сіламі гарадзенскага апалчэння адваяваў у Галіцка-Валынскага княства горад Дарагічын. У 1270-я—1280-я гг. сюды перасялілася частка прусаў-бартаў, што ўцякалі ад націску нямецкіх рыцараў. З дапамогай прускіх перасяленцаў у 1277 быў адбіты супольны паход на княства татараў і залежных ад іх князёў Русі.

Пасля 1284 княства робіцца цэнтрам барацьбы супраць крыжаносцаў (гл. таксама: Давыд Гарадзенскі). З 1-ай пал. XIV ст. княства належала Кейстуту, а пазней Вітаўту, які ў кан. XIV ст., падчас ліквідацыі ўдзельных княтсваў у ВКЛ, пераўтварыў яго ў стараства. У 1413 стараства пераўтворана ў Гарадзенскі павет у складзе Троцкага ваяводства. (гл. таксама: Гарадзельская унія).

  1. М. Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн.: Маст.літ., 2001. с. 257.
  2. В.Б. Перхавко, Опыт комплексного использования письменных и материальных источников для реконструкции истории Припятско-Бугского пути в ІХ-ХІІІ вв. // Проблемы исторической географии России, Москва 1983, с. 21.
  3. В.А. Булкин, В.Н. Зоценко, Среднее Поднепровье и Неманско-Днепровский путь ІХ-ХІ вв. // Проблемы археологии Южной Руси, Киев 1990, с. 123.
  4. Магчыма, не раней за кан. 1260-х, паводле Ермаловіча.

[правіць] Крыніцы

  • Гринблат М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории. — Мн. : Наука и техника, 1968.
  • Ермаловіч М. І. Гарадзенскае княства // БелСЭ. Т.3. — Мн. : БелЭн, 1971.
  • Госцеў А. П., Швед В. В. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.). – Гродна: НВК "Пергамент", 1993.
  • Назаренко А.В. Городенское княжество и городенские князья в XII в. // Древнейшие государства Восточной Европы, 1998 г.: Памяти чл.-корр. РАН А.П. Новосельцева. М., 2000. С.169-189. ISBN 5-02-018133-1

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu