See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Трайдзень — Вікіпедыя

Трайдзень

З Вікіпедыя.

Трайдзень (? — 1282), вялікі князь літоўскі (12701282).

[правіць] Паходжанне

Змест

Паходжанне дакладна невядомае. Паводле пазнейшых крыніц бацька Трайдзеня — Від, брат Гердзеня і сваяк Міндоўга. Гэтыя ж пазнейшыя крыніцы кажуць аб Відзе як аб нашчадке полацкіх князёў, але слушнасць гэтых сведчанняў лічыцца сумніўнай. Тымчасова, сучасныя Трайдзеню крыніцы кажуць, што малодшыя браты Трайдзеня — Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій былі праваслаўнымі, што магчыма сведчыць і аб праваслаўі самаго Трайдзеня. Як аб хрысціяніне пазнейшыя крыніцы, кажуць і аб Гольшы, якога яны лічаць братам Трайдзеня, верагодна стрыечным. Існуе думка, што Традзень не быў звязаны з родам Міндоўга і прыйшоўшы да ўлады цалкам змяніў палітыку, якую вёў Войшалк і Шварн, нібыта ў ВКЛ за яго часам замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Але праваслаўе братоў, боязь Льва Данілавіча помсты за забойства Войшалка - сведчаць супраць гэтай думкі, а хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.

[правіць] Дзейнасць

[правіць] да 1270

Аб гэтым часе жыцця Трайдзеня вядома вельмі мала. Вядома толькі, што яшчэ за часамі Міндоўга ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі і ў гэтых войнах загінулі яго малодшыя браты Борза, Лесій, Свелкеній.

[правіць] 1270–1271

У 1270 Трайдзень «нача княжити в Литве». Летапісы распавядаюць, што Трайдзень «великие вальки чынил з Ляхи, и з Русю, и з Мазовшаны, и завжды зыскивал и над землями их сильные окрущества чынил». Таму валынскі летапісец характэрызаваў яго як «окаяньный и безаконьный, проклятый, немилостивый Тройден, яго же безаконья не могохом псати срама ради» казаў, што ён нават у параўнаньні з Ірадам і Неронам «многа злейша того безаконья чиняша». І насамрэч гэты вялікі князь «весь живот свой до войны и крови розляне простовал».

Трайдзень вёў актыўную ўнутранаю і знешнюю палітыку. Унутры ВКЛ змагаўся з сэпаратыстамі душачы іхні рух у Нальшанах і Дзяволтве — працягваў палітыку Войшалка, апіраючыся на Новагародскае, Гарадзенскае княствы і Полацкую зямлю. Вядома, што ад яго ў Ордэн уцяклі нальшанскія мясцовыя князькі Полюш і Суксэ. У знешняй палітыцы імкнуўся да пашырэння межаў дзяржавы за кошт найперш балцкіх зямель Аукштоты, Дайновы і Судавіі, а таксама абараніць ВКЛ ад уціску з боку Тэўтонскага ордэна і Галіцка-Валынскага княства. Усё гэта ў яго выдатна атрымалася — да ВКЛ былі далучаны Аўкштайція, Дайнова і значная частка Судавіі. У 1273 ён дапамог войскам яцвяжскаму князю з Судавіі Команту ў паходзе на Кульмскую зямлю. Шмат яцвягаў і прусаў уцякала ад нямецкага ўціску на землі ВКЛ. Вядома, што Трайдзень пасяліў частку прусаў каля Слоніма - іх нашчадкі жывуць там і зараз.

У 1274 Трайдзень паслаў гарадзенскую дружыну на Дарагічын, які належаў галіцкаму князю Льву, горад быў захоплены і «избиша вся и мала и до велика». Да гэтага Трайдзень з Львом «живаше во величе любови, шлюче многа дары межи собою». Невядома ці праўда гэта і чым растлумачыць такі ўчынак вякікага князя. У наступным 1275 годзе Леў Данілавіч помсцячы за разрабаванне Драгічына «посла в татары ко великому царю Меньгаут-Мереви, прося себе помочи у него на Литвоу». Хан пасылае да Льва войска на чале з Ягурчынам, і прымушае ісці на ВКЛ падручных князёў — Рамана Бранскага, Глеба Смаленскага, тураўскіх і пінскіх князёў. Але у выніку сварак яны ўзяўшы толькі вакольны горад Новагародка пайшлі за межы ВКЛ.

У 1277 годзе Трайдзень ваюе Дзюнабург, выкарыстоўвае чатыры вялікія рухомыя абложныя вежы для штурму, балісты. У войску ВКЛ было шмат лучнікаў русінаў, верагодна палачан. Аблога доўжылася чатыры тыдні, але была спыненая таму, што ў гэты час пачалося чарговае ўварванне галіцка-татарскіх кантынгентаў на чале з Мамшынам у межы ВКЛ. Але і гэтая галіцка-татарская выправа скончылася няўдала з-за сварак паміж удзельнікамі кампаніі.

У канцы 1278 года Трайдзень пасылае брата Сірпуція з войскам на дапамогу яцвягам, якія ваявалі Мазовію і Усходнюю Польшчу — войска ВКЛ дайшло да Любліна. Больш за ўсё пацярпела Мазовія, ў выніку мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і запрасілі ў Трайдзеня замірэння.

Але ў той жа час, напрыканцы 1278 года лівонскія войскі ўварваліся ў Аўкштайцію, парабавалі яе і пайшлі далей углыб ВКЛ. У студзені 1279 яны аблажылі Кернаў. Ордэнскія крыніцы кажуць аб ім як аб “горадзе ў зямлі Традзеня” ці “горадзе Трайдзеня”, на гэтай падставе некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў нават тагачаснай сталіцай ВКЛ, ці горадам якім валодаў Трайдзень да таго як стаў вялікім князем. Але наўрад ці гэтыя меркаванні слушныя, бо засноўваюцца на вельмі цьмяным адзінкавым паведамленні. Цікава, што пад час сучасных археалягічных раскопак у Кернаве ў пластах 13 ст. пакуль знаходзяць выключна славянскія ці хрысціянскія рэчы. Аблога Кернава была беспаспяховай, у лютым крыжакі парабаваўшы яго ваколіцы пайшлі з вялікімі лупамі ў Лівонію. Трайдзень сабраўшы войска наладзіў за імі пагоню і дагнаў каля Ашэрадэна (5 сакавіка 1279). Спачатку бітва была роўнай, лівонцы моцна бараніліся, але ў нейкі момант частка войска ВКЛ кінулася на ўцёк. Частка ордэнскага войска, а менавіта датчане, пачалі пераслед уцекачоў, але гнаўшыся значны час не здолелі дагнаць і вырашылі вяртацца да свайго войска. Калі датчане вярнуліся да месца бітвы, астатнія войскі ўжо былі разбітыя, самыя ж датчане трапілі ў пастку і ў большасці былі знішчаныя. У бітве пры Ашэрадэне загінуў лівонскі магістр і 71 ордэнскі брат, не лічачы астатніх рыцараў і простых вояў.

Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у тым жа 1279 міру і саюза паміж Мазовіяй і ВКЛ. Мазавецкі князь Баляслаў II ажаніўся з Трайдзенявай дачкой Гедзіміндай. Новы саюз быў накіраваны як супраць Тэўтонскага ордэна, так і супраць Польшчы. Да гэтага ж года Мацей Стрыйкоўскі адносіць шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.

У 1280 Трайдзень шле войска на дапамогу Команту ў паход на Самбію. Па яго загадзе Найміс ваяваў Памезанію. У тым жа годзе Трайдзень канчаткова далучыў да ВКЛ Аўкштоту, па паданні менавіта тады была заснавана памежнае умацаванне Коўня.

У 1281 Трайдзень захапіў Герцыке, адрэзаў Дынабург ад астатняй Лівоніі і прымусіў крыжакоў аддаць яму гэты замак узамен захопленага Герцыке.

[правіць] Смерць

У верагодных крыніцах засведчана, што Трайдзень памёр сваёй смерцю. Паводле пазнейшых крыніц Трайдзеня у 1282 годзе забілі два нальшанца — Стуманд і Гірдзела, якія пасля здолелі ўцячы ў Тэўтонскі ордэн. Яны нібыта былі падасланыя адным з нальшанскіх князёў — Полюшам, былым сепаратыстам які збег з ВКЛ, прыняў каталіцтва, удзельнічаў у паходах тэўтонскіх рыцараў на ВКЛ помсцячы за страту сваіх уладанняў.

[правіць] Магчымы радавод

 NN
 ├──>NN 
 │    ├─>Від
 │    │    ├─>Трайдзень 
 │    │    │     ├─>Будзікід  
 │    │    │     ├─>Будзівід
 │    │    │     │     ├─>Віцень
 │    │    │     │     ├─>Гедзімін─ГЕДЗІМІНАВІЧЫ
 │    │    │     │     ├─>Воін
 │    │    │     │     └─>Фёдар
 │    │    │     └─>Гаўдэмунда
 │    │    ├─>Борза       
 │    │    ├─>Лесій        
 │    │    ├─>Свелкеній    
 │    │    ├─>Сірпуцій     
 │    │    └─>NN дачка    
 │    └─>Гердзень ∞ Еўпраксія кнж. полацкая 
 │          ├─>Андрэй 
 │          └─>?Гольша─ГАЛЬШАНСКІЯ
 │                
 └──>NN
      ├─>Даўспрунг
      │     ├─>Таўцівіл ∞ Брачыслаўна кнж. полацкая
      │     │     └─>Іван       
      │     ├─>Едзівід
      │     └─>NN дачка ∞ Даніла Раманавіч кн. галіцкі
      ├─>Міндоўг
      │     ├─>Войшалк 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>?Даўмонт 
      │     ├─>NN дачка              
      │     ├─>Рукля
      │     └─>Рупек
      └─>NN дачка
            └─>Транята

[правіць] Літаратура


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -