Вакольны горад
З Вікіпедыя.
ВАКОЛЬНЫ ГОРАД, фартыфікацыйны тэрмін часоў Русі. Знешняя абарончая агароджа ў гарадах дзе мелася некалькі ліній абарончых агародж. Вакольны горад звычайна ўтвараўся пасля ўмацавання гандлёва-рамесніцкага пасада ўзнікшага вакол дзядзінца. Пазней вакольным горадам сталі зваць не абарончую агароджу, а частку горада якую яна агароджвала, на ўзор як горадам напачатку звалі толькі дзядзінец, а пасля ўсё паселішча разам.