Возера Нарач
З Вікіпедыя.
Нарач | |
---|---|
Возера Нарач | |
Выцякаюць | Нарач |
Краіны | Беларусь |
Плошча | 79,6 км² |
Глыбіня | 24 м |
Геаграфічныя каардынаты | |
Вадазбор | 199 км² |
|
НА́РАЧ, самае вялікае возера Беларусі. Знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, у басейне ракі Вілія. Плошча возера - 79,6 км², глыбіня да 24,8 м, даўжыня 12,8 км, шырыня да 9,8 км.
Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, лясы паблізу возера, маляўнічыя краявіды абумовілі стварэнне вакол возера курорта Нарач. Тут дзейнічаюць санаторыі, дамы адпачынку, дзіцячыя лагеры, турбазы. На беразе возера размешчаны курортны пасёлак Нарач.
Возера Нарач і яго ваколіцы ўваходзяць у Нарачанскі нацыянальны парк.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.