Рака Нарач
З Вікіпедыя.
НАРАЧ, Нарачанка — рака ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 1650 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
[правіць] Асноўныя прытокі
Вузлянка, Спягліца, Ганутка.
[правіць] На рацэ
Зоны адпачынку: Вузлянка
[правіць] Агульнае
Выцякае на поўдзень з возера Нарач у Мядзельскім раёне, цячэ ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, упадае ў Вілію за 1,2 км на паўднёвы захад ад в. Красніца Вілейскага раёна. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузлянкі гідралагічны заказнік Чарэмшыца.
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова аблесеная, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй в. Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасць 6% (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча звілістае, яго шырыня 8—16 м, ад в. Слабада на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія.
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971. • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил. • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.