See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Рэлігія — Вікіпедыя

Рэлігія

З Вікіпедыя.

Розныя рэлігійныя сімвалы
Розныя рэлігійныя сімвалы

Рэлі́гія (ад лат. religare — быць злучаным з чымсьці) - сістэма вераванняў, заснаваная на тым, што чалавек адчувае нейкую сувязь з "чымсьці" альбо з "кімсьці" вышэйшым. "Штосьці" можа не мець дакладнага азначэння сілаю (духі прыроды, вышэйшы розум). "Хтосьці" - гэта нейкая нематэрыяльная асоба (Бог, Элохім, Алах, Буда, Крышна, Кандзі).

Змест

[правіць] Светапаглядныя канцэпцыі

Згодна з рэлігійным светапоглядам, рэчаіснасцю кіруюць нейкія звышнатуральныя сілы. У паганстве гэтыя сілы часта падобныя на людзей знешне а таксама/альбо паводзінамі (гэты падыход называецца антропамарфізмам). У монатэістычных рэлігіях (пачынаючы з іудаізму) Бог не антрапаморфны, хоць некаторыя канфесіі монатэістычных рэлігіяў і выкарыстоўаюць антропаморфныя вобразы па тых ці іншых прычынах.

Ранейшыя формы рэлігійнага светапогляду характэрызаваліся політэізмам (сін. шматбожжа, паганства, ідалапаклонства. Кожны бог (дух, ідал і т.п.) у такой сістэме адказвае за штось сваё, яны адрозніваюцца адзін ад аднаго цэлым шэрагам характарыстык і іх адносіны між сабою нярэдка нагадваюць узаемаадносіны у чалавечым грамадстве (напрыклад, паганскія богі часцяком б'юцца паміж сабою, інтрыгуюць і г.д.). Рэлігіі, якія лічаць, што Бог існуе толькі адзін, завуцца монатэістычнымі. Светапоглядная сістэма, якая лічыць, што Бога (багоў) увогуле няма і ўсё можна растлумачыць матэрыяльнымі прычынамі, называецца атэізм.

На працягу гісторыі чалавецтва рэлігіёзныя погляды паступова трансфармаваліся, пераходзячы ад прымітыўнага абажэння прыродных з'яў і аб'ектаў да абстрактных канцэпцыяў Вярхоўнага Бажаства, якое нельга ані цалкам зразумець, ані дасягнуць. Чалавек на шляху разумення навакольнага свету адчувае непераадольную прагу растлумачыць усё незразумелае у якіхсьці больш-менш прызвычайных тэрмінах, у выніку чаго такія з'явы, як маланка, вецер, вулканіныя вытокі і г.д. у старажытныя (і нават адносна нядаўнія) часы тлумачыліся дзейнасцю нейкіх уяўных істотаў, знешне падобных да жывёл або людзей, але вялікшых памераў і неверагоднае моцы. Напрыклад, яшчэ ў XIX стагоддзі шматлікія хрысціяне верылі, нібыта маланка адбываецца таму, што Прарок Ілля едзе па небе у сваёй калясніцы і гоніць перад сабою бесаў з дапамогаю маланак. Гэтыя ўяўленні, канечне, ні ў якой ступені не выцякаюць з вучэнняў хрысціянства, хутчэй тут можна заўважыць спадчыну паганства (калісь славяне верылі ў бога маланак Перуна, а ўжо потым яго "замянілі" на Прарока Іллю). Калі ж мы возьмем адну з апошніх па часе фармавання сусветных рэлігіяў (напрыклад іслам), дык убачым, што тут Бог дэкларуецца як абсалютна недасягальная, неабсяжная Існасць, Стваральнік Сусвету, які існуе па-за межамі часу і прасторы, вышэй за людзкую прагу зразумець Яго. "Богу належаць Усход і Заход; куды б Вы не звярнуліся, дык там Аблічча Божае; Бог - Усёаб'емлючы, Усёведаючы" (Каран ІІ, 109).

[правіць] Політэістычныя рэлігіі (паганства)

Антрапаморфная існасць ідалаў натуральным чынам прадпалагае, што дасягнуць іх благасклоннасці можна матэрыяльнымі сродкамі - падарункамі (у тым ліку чалавечымі і іншымі ахвярамі), угаворамі (то бок звярнуцца да іх з малітваю, якая, у тым ліку, можа мець характар самаўхвалення ці нават падману) альбо асобымі уўчынкамі, якія б спадабаліся ідалу. Адной з самых складаных і дасканала распрацаваных сістэм політэістычнага светапогляду была рэлігія Старажытнай Грэцыі, якую з цягам часу перанялі рымляне. У старажытных грэкаў існаваў шматлікі, але строга акрэслены пантэон чалавекападобных багоў (Зеўс, Апалон, Афрадыта, Арэс, Аід і г.д.) і паўбагоў (герояў), і знутры гэтага пантэона дзейнічала жорсткая іерархія. Старажытнагрэцкія багі і паўбагі паводзяць сябе таксама, як і людзі, і, у залежнасці ад іх паступкаў, адбываюцца тыя ці іншыя здарэнні.

[правіць] Монатэістычныя рэлігіі

Упершыню канцэпцыя адзінабожжа была сфармулявана ў іудаізме (першым Прарокам якога можна лічыць Адама). Галоўны прарок у іудаізме, Маісей (משה), атрымаў ад Бога 10 запаветаў на гары Сінай. Гэтыя дзесяць маральных прынцыпаў, праектаваўшыся потым нахрысціянства, сталі моцным фундаментам цывілізацыі, якую прынята зараз называць "еўрапейскаю". Наколькі гэта было даўно, дае ўяўленне яўрэйскі каляндар. Увогуле, любая монатэістычная рэлігія распачынае ўласны каляндар, які звычайна пачынаецца з пераломнага для дадзенай рэлігіі моманту. Згода з асноўнымі сусветнымі рэлігіямі, храсціянскаму 2005 году ад Раства (Нараджэння) Хрыстова адпавядаюць: іудаізм - 5765 год ад Стварэння Свету, іслам - 1426 год Хіджры, будызм - 2549 год эры Нірвана.
Іудаізм узнік не сам па сабе, з нічога, а ўвабраў у сябе ўяўленні папярэдніх рэлігійных канцэпцыяў. У яго ўваходзілі ўсе бакі жыцця чалавечага. Іудзей - гэта адначасова і рэлігійная, і нацыянальная прыналежнасць (яўрэй), і абавязковасць следаваць зводу санітарна-гігіенічных правілаў, які апісвае ўсё штодзённае жыццё чалавека (кашрут). Іудаізм звычайна адносяць да сусветных рэлігіяў (збольшага таму, што з ім маюць крэўную сувязь хрысціянства і іслам), хоць у ім і няма некаторых неабходных дзеля акрэслення сусветнае рэлігіі рысаў: адносная нешматлікасць вернікаў; у іудаізм цыжка перайсці, дамінуючая большасць вернікаў належыць да яго ад нараджэння. Тое ж самае можна сказаць і адносна некаторых іншых рэлігіяў, якія часам залічваюць да сусветных (напрыклад, зораастрызм), аднак жа пры надаванні статусу таго ці іншага вучэння трэба ўлічваць усю сукупнасць яго характарыстык, у тым ліку і пройдзены ім гістарычны шлях. Той жа зораастрызм калісьці быў адкрыты дзеля людзей любой нацыянальнасці. Тым не менш, першай сапраўды сусветнаю рэлігіяю стала, безумоўна, хрысціянства.
Хрысціянства, якое першапачаткова лічылася сектаю знутры іудаізму, аддзяліла ўласна рэлігію ад супутных культурных фактараў, і, такім чынам, з'яўляецца наступным этапам развіцця рэлігійнага мыслення. Для хрысціянства "няма ні эліна, ні яўрэя", у тым сэнсе, што хрысціянства, у адрозненне ад іудаізму, не цікавіць нацыянальная прыналежнасць чалавека. Няма ў ім і амаль ніякіх санітарна-гігіенічных прадпісаў кшталту кашруту. Узяўшы з іудаізму толькі саму светапоглядную канцэпцыю адзінабожжа, хрысціянства адкінула ўсе архаізмы, што не тычацца непасрэдна рэлігіі, а гэтым, у сваю чаргу, зняўшы з верніка шмат абмежаванняў, што і дазволіла еўрапейскай цывілізацыі паступова прагрэсаваць. Адным з найважнейшых навацыяў хрысціянства трэба лічыць змену канцэпцыі служэння Богу з досыць фармальнай ідэі прынясення матэрыяльных дароў і ахвяр (дарэчы, у іудаізме яшчэ захаваўся звычай прыносіць у ахвяру жывёлаў альбо іншыя матэрыяльныя каштоўнасці) на ідэю асабістай ахвяравасці. Хрыстос атаясамляў сябе з ахвярным ягняткам ("агнцам"), які традыцыйна прыносяць на алтар прававернымі іудзеямі з мэтаю заваяваць большую схільнасць Усявышняга. Гэтым Ён прадэманстраваў, што не трэба "адкупляцца" ад Бога, але неабходна прысвяціць служэнню Богу усяго сябе без рэшты. Гэтая ідэя з'яўляецца фундаментальнаю ў хрысціянстве.
Іслам узнік на Аравійскім паўвостраве, дзе ў той час валадарыла паганства. Некаторыя заходнія рэлігіяведы схільныя сцвярджаць, што Мухамад (Мухамед) шмат што пазычыў з іудаізму і хрысціянства, аднак гэты пункт гледжання ўяўляецца на дадзены момант даволі хісткім. Хоць да VII стагоддзя нашае эры хрысціянства ўжо распаўсюдзілася на велізарную тэрыторыю, у тым ліку і паўднёвае ўзбярэжжа Міжземнага мора, на тэрыторыі Аравійскага паўвострава яго паслядоўнікі былі не вельмі шматлікія. Адзінае хрысціянскае царства - Йемен - якім на момант нараджэння Мухамада валадарылі эфіопы-монафізіты, пры чым падчас станаўлення ісламу перайшло пад уладу персаў-маздэанцаў. З іншага боку, кланы і плямёны аравіі жылі побач з яўрэямі і хрысціянамі на працягу некалькіх стагоддзяў, і былі добра знаёмыя з ідэяй монатэізму. Прыкладам, Варака, стрыечны брат Хадыджы, жонкі Мухамада, быў хрысціянінам. Монатэісты ці людзі з монатэістычнымі схільнасцямі ў светапоглядзе былі ў той час вядомыя як "ханіфы". Лічылася, што яны ёсць вернікамі Аўраама, што б гэта не значыла. Аднак ніякія ханіфы, што жылі ў Мецы або ў яе асяроддзях, не ўплывалі істотна на вобраз мысляў жыхароў гэтага гораду.
Іслам прызнае ў якасьці Прарокаў Аснавальнікаў усіх папярэдніх монатэістычных рэлігіяў, упершыню ўводзячы канцэпцыю пргрэсуючага Адкравення:

Скажыце: "Мы ўверавалі ў Бога і ў тое, што ўнізпаслана нам, і што ўнізпаслана Аўрааму, Ісмаілу, Ісааку, Іакаву і каленам, і што было даравана Маісею, Ісусу і Прарокамі ад Пана іхняга; мы не адрозніваем між кімсьці з іх, і Яму мы перадаемся" (сура ІІ, 130).
Мы адправілі да кожнага народа Пасланніка, які сказаў: "Служыце Богу свайму і не верце ідалам". Былі сярод іх і тыя, каго Бог павёў прамым шляхам, а былі тыя, каму было наканавана змыленне (сура XVI, 38).

Ўласна слова "Алах" - гэта арабская форма вымаўлення яўрэйскага слова "Элохім" (אלוהים), што ў перакладзе значыць Бог (а не імя Бога, як гэта няправільна пазнчана ў шматлікіх крыніцах). З лінгвістычнага гледжання слова Элохім значыць "Богі", хоць і мае рэальна значэнне "Бог" у адзіночным ліку. "Ім" (ים) - гэта прыстаўка, якая азначае множны лік (мужчынскага роду), таму ў ісламе яна і адкінута, і, у выніку, атрымаўся "Элох", у арабскім вымаўленні "Алах". З іудаізму ў іслам перайшлі некаторыя нормы кашруту - напрыклад, абразанне і забарона на ўжыванне свініны, што магчыма, звязана са сходнасцю кліматычных умоў Ізраіля і Аравіі. Кашрут увайшоў у іслам толькі часткова, таму прававерны мусульманін можа есці кашэрную ежу яўрэяў, а вось іудзей мусульманскую ежу - не. Але ёсць адна ўласцівасць, прысутная ісламу, але непрысутная іудаізму. Гэта строгая забарона на ўжыванне спіртных напояў. Акрамя таго, у ісламе ўведзены вельмі жорсткія нормы, якія накіраваныя супраць няшлюбных палавых сувязяў.

[правіць] «Сусветныя рэлігіі»

[правіць] Плыні і секты хрысціянства

  • Каталіцызм (рымска-каталіцкая царква)
    • Уніяцтва (грэка-каталіцкая царква, каталіцтва ўсходняга абраду, усходняе каталіцтва)
  • Праваслаўе (грэка-праваслаўная царква)
  • Накірункі, якія адкалоліся ад грэка-праваслаўнай царквы
    • Стараабрадніцтва
    • Бяседнікі
    • Хлысты
  • Пратэстантызм
    • Адвэнтысты Сёмага Дня
    • Анабаптысты
    • Англіканская царква
    • Баптызм
    • Евангельскія Хрысціане-Баптысты
    • Кальвінізм
    • Квакеры
    • Лютеранцтва
    • Метадызм
    • Вучні Хрыста
  • Копты Егіпта
  • Эфіопская хрысціянская царква
  • Армянская хрысціянская царква

[правіць] Іншыя плыні

  • Агнастыцызм
  • Апафатызм
  • Атэізм (лічыцца, што атэізм не з'яўляецца рэлігіяй)
  • Бахаізм
  • Зораастрызм
  • Монатэізм
  • Політэізм
  • Паганства
    • Славянскае паганства
    • Шаманізм
    • Старажытнагрэцкі пантэон
    • Германскі пантэон
  • Усходнія
    • Бон
    • Дзогчэн
    • Даасізм
    • Індуізм
      • Вайшнавізм
    • Будызм
    • Фалуньгун
    • Сінтаізм
    • Сікхізм
    • Вера Бахаі
  • Гістарычныя
    • Рэлігія Старажытнай Скандынавіі
    • Рэлігія Старажытнага Егіпта
    • Рэлігія Шумераў
    • Джайнізм
    • Зораастрызм

[правіць] Гл. таксама

  • Масоны
  • Ілюмінаты
  • Мечаносцы
  • Свяшчэнныя кнігі

[правіць] Спасылкі

  • Міфы і Легенды - старонка міфаў і легендаў старажытнай Скандынавіі (па-руску).

[правіць] Рэлігія ў фатаграфіях

На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -