See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Энцыклапедыя — Вікіпедыя

Энцыклапедыя

З Вікіпедыя.

Commons

Энцыклапедыя(грэч. enkyklios paideia – круг для вывучэння.) – тэрмін «энцыклапедыя» зараз выкарыстоўваецца для працы усялякага аб'ёму, дзе ёсць адзін ці болей артыкулаў, звычайна ў алфавітным парадку, па ўсім галінам ведаў, альбо па ўсім аспектам іншага прадмету. У адрозненні ад слоўніка, альбо даведніка, энцыклапедыя змяшчае інфармацыю, якую могуць чытаць і няспецыялісты.

Змест

[правіць] Гісторыя

Мадэрная энцыклапедыя ўзрасла з працаў, якія значна адрозніваліся ад таго што зараз называецца энцыклапедыяй і яна прайшла праз мноства мадыфікацый.

[правіць] Раннія распрацоўкі

Грэцкі вучоны Платон распрацаваў першую энцыклапедычную працу (к. 370 ДХ), куды ён запісваў свае па-майстэрску выкананыя лекцыі па натуральнай гісторыі, матэматыцы і філасофіі. Грэкі верылі, што ўніфікацыя і выкарыстанне ведаў і паляпшэнне мыслення, былі першымі мэтамі адукацыі. У адрозненне ад грэчаскай, «Cato Praecepta ad filium” (к. 183 ДХ), адбівае тыпова рымскі прагматызм і была задуманая і распрацаваная для пашырэння здольнасцяў і ведаў ува практычных галінах.

Naturalis Historia, 1669 рэдакцыi, тытульны лiст.
Naturalis Historia, 1669 рэдакцыi, тытульны лiст.

Раннімі сапраўды энцыклапедычнымі працамі сталі творы Плінія Старшага, з яго вялізарнай “Historia naturalis” (77 ПХ), што ўяўляе сабой паслядоўную анталогію з тэмамі прысвечанымі батаніцы, мэталургіі і касмагрфіі.

Манумэнтальная кампіляцыя, надзвычай цяжка распрацаваны класіфікацыйна каркас, панаваў ад антычных часоў да вынаходжання больш рухомых формаў у ХV стагоддзі. Гэтыя працы былі напісаны па-лацінску і прызначаліся для бордза абмежаванай публіцы. Іх дыяпазон розніўся ад Маркуса Тэрэтыўса Варро з яго”Disciplinarium libri IX” (к.50 ДХ) да працаў Баэцыя і Ісідора з Сівіллы. Кульмінацыяй стала Speculum majus Вінсэнта Б’еваіса, скончаная ў 1244 годзе. Гэта вялізарны збор сачыненняў, пакінутых свету ад энцыклапедый, за мноства сотняў год. Li livres dou tresor Брунэтто Лаціні (к.1266), тым не менш, уяўляе значны крок, бо яна напісана па-француску і была арыентавана на італьянскі вышэйшы пласт. То было выключна ўдалым праэктам, с кропкі гледжання спрыяльнасці фінансавай і наступнае выданне было створана ў 1530 годдзе.

[правіць] З XVI па XVIII стагоддзе

Harris' Lexicon Technicum, тытульны лiст 2га выдання, 1708
Harris' Lexicon Technicum, тытульны лiст 2га выдання, 1708

У сярэдзіне XVI стагоддзя, энцыклапедычны слоўнік, адрэдактаваны Карлам Эц’енам (1504-1564) стаўся папулярным, што даказвала, што чытачы аддавалі перавагу алфавітнаму парадку. Калі б не дзейнасць немецкага пісменніка Паўля Скаліха, магчыма, што тэрмін “энцыклапедыя ніколі б не ўсталяваўся цвёрда. Скаліха, “Encyclopaedia, seu Orbis disciplinarum” (Энцыклапедыя, альбо веды пра Свет, 1559), вяртае гэты тэрмін да вядомасці і ўжывання. Сярод даведнікаў XVII стг., што былі ўжо даволі роднаснымі да мадэрных энцыклапедый, з’яўляецца “Le Grand Dictionnaire historique” (Вялікі Слоўнік гістарычны) (1674) Луіса Марэры, якая прайшла праз 20 выданняў. Гэтая энцыклапедыя больш дапасавана з грамадскімі патрэбамі чым яе папярэднікі, улучае ў сабе дадзеныя геаграфічныя і біяграфічныя, якія размешчаны ў алфавітным парадку і напісаны зразумелым тэкстам. Іншыя энцыклапедысты ў Англіі, Нямеччыне і ў іншых краях, бралі энцыклапедыю Марэры як ўзор. Джон Харрыс (1666-1719), стварылі першыую параўнальную працу на ангельскай мове. Яго “Lexicon Technicum” (Тэхнічны Лексікон), альбо “Universal English Dictionary of Arts and Sciences” (Універсальны Англійскі Слоўнік па Мастацтвам ды Навукам) (1704), укідвала дадзеныя біяграфіі ды зніжала лексікаграфічны элемент, але трымала пільную ўвагу на матэматыцы, фізыцы і на тэхналогіях. Тэкст таксама змяшчаў дадзеныя пра гравіроўку па мэталу і мноства практычных парад. Наступнай, і вельмі значнай, стала “Ephraim Chambers's Cyclopaedia”, альбо “Universal Dictionary of Arts and Sciences” (Універсальны Слоўнік Мастацтваў і Навук) (1728). Яна змяшчала перакрыжаваныя спасылкі і загалоўкі і была першай энцыклапедыяй, цесна звязанай з сучаснымі. Яна натхніла іншаземных імітатараў. На працягу гэтага перыяду, папярэднікі аднатомных энцыклапедый пачаль з’яўляцца ў Нямеччыне. Сюды ўваходзіць Йохан Хабнэр, з яго “Reales Staats- und Zeitungs-Lexikon” (1704), Йохан Мэнке і яго “Compendioses Gelehrten-Lexikon” (1715), ды С. Г. Ёхер з “Allgemeines Gelehrtenlexikon” (1750-1751). Унёсак Францыі ў гэнны час меў розны характар. Піэр Байле з яго “Dictionnaire historique et critique” (Слоўнік гісторыі ды крытыцы) (1697) прапаноўваў новыя асаблівасці ў структуры. Яго знакавасць знаходзіцца ў скептычным тоне. Ён абмежаваў біяграфічныя дадзеныя, але дадаў крытычныя каментыры.

[правіць] “Encyclopedie”

Encyclopédie, 1773
Encyclopédie, 1773

Такім нонканфармісцкім стаўленнем напоўнена “Encyclopedie”, якая ў раннім варыянце ўяўляла сабой пераклад ангельскай “Universal Dictionary of Arts and Sciences” на францускую мову (1743-1745). Спачатку, Андрэ Ле Брэтон, парыскі выдавеца, набыў неабходны каралеўскі прывілей, і пачаў выдаваць пяці-томную энцыклапедыю. Неадпаведнасць з перакладам мусіла ўнесці змены ў першапачатковы план і першы том энцыклапедыі выйшаў у 1751, пры ўспаўпрацы Дэніса Дзідро і Жана д’Алемберта. Гэты знакаміты экзэмпляр працягваў выдавацца ня гледзячы на яе рацыяналісцкі і дэісцкі ўхіл, на атакі Каталіцкага Касцёла, і на забарону з баку Людовіка XV. Фрацуская “Encyclopedie” намаглася поспеху дзякуючы таму, што гэта была сапраўды прагрэсіўная праца. Яе структура засноўвалася на структуры Фрэнсіса Бэкана аб універсальных ведах. Карыстанне гэтым найбольш поўным і сістэматычным інструмэнтам ведаў і дасягненняў чалавецтва таго часу гарантвала прэзентацыю тэмаў праз увесь спэктар ведаў. Асаблівую вартасць ёй надае тое, што яна была напісана не невядомымі асобамі, а лідэрамі францускага Асветніцтва, такімі як Руссо, Турго, Монтэск’ё і Вальтэр. Прыкладныя навукі былі уключаны ў гэтае выданне. Ну і нарэшце, гэтае выданне не пакутуе ад дагматаў, але наадварот, яно досыць талерантнае, лібэральнае і галоўным чынам, рацыяналістычнае.

[правіць] “The Britannica” (Брытаніка)

Encyclopædia Britannica, адна з найбольш старажытных i вялiкiх ангельскiх энцыклапедый, 1913 года.
Encyclopædia Britannica, адна з найбольш старажытных i вялiкiх ангельскiх энцыклапедый, 1913 года.

Іншай значнай энцыклапедыяй XVIII стг., была “Encyclopaedia Britannica” (1768-1771), якая мае найбольш працяглую гісторыю сярод усіх энцыклапедый. Яна з’явілася ў Шатландыі, дзе Эндрю Бэлл, Колін МакФаркухар ды Віліям Смэлі, якія аб’ядналі традыцыйную класіфікацыю, і слоўнікавую арганізацыю. Да гэтага часу, алфавітная паслядоўнасць прадметаў, і фрагментаваныя веды, мелі вынікам вельмі невялікі аб’ём на значных артыкулах. З іншага боку, ад няправільнага размяшкання блыталіся неспецыялісты, і паслядоўнасць артыкулаў надавала перавагі інфармацыйнай кампіляцыі. Напрыклад, у арабскай энцыклапедыі, ежа і жанчына мяшкаліся ў канцы, у нямецкай энцыклапедыі спачатку знаходзіліся дадзеныя пра сусвет і тэхналогіі, францускай давалася перавага дадзеным аб філасофіі і матэматыцы.

Брытанскі вынаход уключаў у сабе 45 вялікіх прадметаў, але размяркоўваліся яны ў межах адзінай алфавітнай паслядоўнасці, як асноўныя, так і падпарадкаваныя артыкулы. Класіфікацыя тым самым, зрабіла больш простым пошук, без перашкодаў у абранні неабходнага прадмету. Але першае выданне сустрэла мноства расчараваных водгукаў. Біяграфіі былі апушчаны, некаторыя артыкулы былі празмерна вялікімі. Наступнае выданне было ўжо лепей і змяшчала біяграфіі людзей, мапы і бібліяграфіі для значных артыкулаў. Выданне дзевятае (1875-1889) і дзесятае (1910-1911) дасягнулі вышыні стылю і істотнасці.

[правіць] ХІХ стагоддзе

У ХІХ стагоддзі розныя фірмы праводзілі выпуск розных папулярных публікацый. Індустрыяльная Рэвалюцыя, узвышэнне сярэдняга класу, узмацненне патрэбаў чалавека, прагрэс у тэхналогіі друкавання, пераўтваралі выраб энцыклапедый у прыбыткавы бізнэс.

[правіць] Ангельшчына

Сярод пераемнікаў і канкурэнтаў Брытанікі ў Ангельшчыне, было два вельмі амбіцыйнх прадпрыемства, гэта “Encyclopaedia Metropolitana” (1817-1845) i “Penny Cyclopaedia” (1833-1843).

“Encyclopaedia Metropolitana” была замысляна паэтам Самуэлям Тэіларам Колерыджам. Прыгожыя ілюстрацыі, падтрымліваліся аўтарытэтнасцю аўтараў, і грунтавалася на добрай канцэптуальнай аснове, і вычарпальных па класіфікацыі схемах, якія ахоплівалі мноства дысцыплінаў. Але праэкт пацярпеў няўдачу па торх асноўных прычынах: яна пакідала алфавітны парадак размяшкання, пакідаючы толькі змест; на ейную падрыхтоўку сыйшло 28 год, а за гэты час мноства фактаў і дадзеных ужо састарэлі; і яна не вытрымала канкурэнцыі з Брытанікай.

“Penny Cyclopaedia” была прапанавана для: “валодаць карыснай інфармацыяй для ўсіх класаў грамадства, асабліва для тых хто не ў стане мець для сабе вопытнага настаўніка, ці аддае перавагу самастойнаму навучанню”. Гэтае намаганне таксама пацярпела няўдачу. Ангельская мова гэтай энцыклапедыі не падыходзіла для перакладу на іншыя мовы, таму што француская мова, гэта не ангельская, і такая мова не магла падыходзіць для найбольш культурных і адукаваных еўрапейцаў. Таксама, выдаўцы верылі, што прамысловы працоўны жадае атрымліваць адукацыю для сабе пасля заканчэння яго працы, верылі ў яго аптымістычнасць і дапытлівасць.

[правіць] Германія

Brockhaus Konversations-Lexicon, 1902
Brockhaus Konversations-Lexicon, 1902

У ХІХ стагоддзі, тры нямецкія энцыклапедыі набылі вядомасць. У 1808 годдзе, Фрыдрых Арнольд Брокхаўз (1772- 1823) атрымалі правы на т. зв. “Frauenzimmer-Lexikon”, жаночую энцыклапедыю створанную Лобелам у 1796. На аснове “Frauenzimmer-Lexikon” ён стварыў свой, “Konversations-Lexikon”, усталяваўшытым самым узор, рысамі якога была прастата, папулярнасць, кароткасць артыкулаў, дыхтоўнасць, аўтарытэтнасць, шырыня ахопу. Брокхаўз быў недасканалы толькі ў навуцы і тэхналогіях. У той жа вобласць, Йозэп Мэераўскі “Der Grosse Konversations-Lexikon” (1840-1852) быў проста выдатным. Нарэшце, “Herder Konversations-Lexicon” (1853-1857) быў выдадзены дзеля абслугоўвання асаблівых патрабаванняў каталікоў Нямеччыны.

[правіць] Францыя

У Францыі, П’ер Лароссе і Аўгустын Байе стварылі сумеснае “Librairie Larousse & Boyer” у 1852 і выдавалі “Grand dictionnaire universel du XIX siecle” (1865-1876), сумесь слоўніка і энцыклапедыі, ў той версіі і сённяшняй, працягвае выдавацца і сёння. Фэрдынд Каміль Дрэйфус запусціў “La grande encyclopedie between” 1886 i 1902.

[правіць] Амерыка

“Энцыклапедыя амерыканская” якая з’явілася на ангельскай мове, пасля адаптатыцыі і сямі выданняў Брукхаўзам, выраблялася Фрэнсісам Ліберам паміж 1829 i 1833 гадамі. Гэта першая вялікая энцыклапедыя на Амерыканскім кантыненце, таксама выкарыстоўвалася кампаніяй Брукхаўз за ўзор і мадэль.

[правіць] Усходняя Еўропа

Падобная дзейнасць адбываецца і ўва Ўсходняй Еўропе. Наглядным прыкладам можа служыці польская “Encyklopedia Powszechna” (1858-1868). Найбольш вялікімі і значнымі беларускімі энцыклапедыямі з’яўляюцца “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” і “Беларуская Энцыклапедыя”.

Расійскі “Энциклопедический словарь” (1895). “Большая Советская Энциклопедия”, смадэлявалася апасля “Meyer Grosse Konversations-Lexikon”, зъявіўшыся (1926-1947) у 65 тамах. Яе другая рэдакцыя была перакладзена на ангельскую мову (31 тамоў, 1973-1982). Галоўнымі недахопамі БСЭ з’яўляюцца забабоны ідэалагічныя, асабліва ў першым выданні, якія істотна сапсуюць каштоўнасць працы.

[правіць] Таталітарныя еўрапейскія энцыклапедыі

Дзве Еўрапейскія энцыклапедыі, якія былі створаны ў таталітарных рэжымах, выклікаюць агульнае ўсхваляванне: гэта гішпанская “Espasa” альбо “Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana” (1905-1970) паважаюцца за зграбнасць, цудоўную графіку, і дбайную апрацоўку мастацтва; і італьянская “Enciclopedia italiana di scienze, lettere ed arti” (1929-1939) за аўтарытэтныя артыкулы, асабліва тыя, што прысвечаны біяграфіі і мастацтву.

[правіць] Тыпы энцыклапедый

[правіць] Дарослыя энцыклапедыі

Існуюць тры тыпы энцыклапедый: звычайная энцыклапедыя, спецыяльная энцыклапедыя і гэнеральная (агульная) энцыклапедыя. Публікацыі такога кшталту як «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія Беларусі» адносяцца да першай катэгорыі. Спецыяльныя энцыклапедыі ўлучаюць у сабе нарыс, прысвечаны якой-небудзь аной спецыялізаванай тэматыцы («Энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае»», для прыкладу). Разам з тым, яны могуць ўяўляюць з сабе інфармацыю, змешчаную ў альфабэтным парадку, забяспечваючы больш вялікім аб'ёмам ведаў па асобнаму прадмету, чым гэнеральная энцыклапедыя. У параўнанні, гэнеральная дарослая энцыклапедыя цалкам вобласць ведаў, ад навуцы да мастацтва, рухі крытычных пытанняў, таксама інфармацыю пра значныя мясціны і пэрсон.

Істотнай значнасцю ў гэнеральных дарослых энцыклапедыях мае даўжыня артыкулаў. У энцыклапедыях «кароткага праходу» артыкулы змяшчаюць найбольш галоўнае па дадзенаму аспекту праблемы, але мае спасылкі на іншыя артыкулы, перасылкі на групу артыкулаў і г.д. Даўжыня таксама залежыць ад значнасці тэмы, яе гісторыі, і яе сучаснага статусу. Бібліяграфічны пералік кнігаў дапамагае забяспечыць чытача спісам літаратуры для далейшага даследвання. Энцыклапедыі «доўгага ўваходу» прапануюць больш падрабязную інфармацыю ў межах аднаго артыкулу. У некаторых выпадках, адзін артыкул можа дасягаць кніжнага аб'ёму. Энцыклапедыямі «доўгага ўваходу» з'яўляюцца «Беларуская Энцыклапедыя», «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», “Encyclopaedia Britannica”, «Encyclopedia Americana”, “Большая Советская Энциклопедия”. Энцыклапедыямі «кароткага ўваходу» з'яўляецца « The Academic American Encyclopedia” (1980) “The Columbia Encyclopedia” (1935) кароткага ўваходу праца ў адным тамы, таксама як і “Большая Советская Энциклопедия» у адным тамы.

[правіць] Дзіцячыя энцыклапедыі

Ня гледзячы на тое, што першыя энцыклапедычныя працы для дзецяў публікаваліся ў мінулыя гады, першай значнай стала “The Сhildren’s Еncyclopedia”, падрыхтаваная ангельскімі рэдактарамі на чале з Артурам Місам у 1908. У 1910 годдзе, выйшаў амэрыканскі варыянт кнігі Міса “The New Вook of Knowledge”, пасля татальнай пераапрацоўцы і рэдакцыі “The New Book of Knowledge” была выпушчана ў 1966. Амерыканскія энцыклапедыі для сталых дзецяў прадстаўлены “World Book” (1917), “Compton's” (1922), і “Merit Students Encyclopedia” (1967).

[правіць] Электроныя энцыклапедыі

Нямецкая Вікіпедыя на DVD
Нямецкая Вікіпедыя на DVD

Сучасныя тэхналогіі павялічылі ўнівэрсальнасць і дасяжнасць, зрабілі рэвалюцыю ў энцыклапедычнай прадукцыі. Кампуцер дазваляе захоўваць і пераапрацоўваць вельмі вялікі аб'ём інфармацыі, што апраўдана эканамічна. Выданне можна бесперапынна выпраўляць і змяняць, артыкулы можна друкаваць на самім кампуцеры і загружаць у электронную базу дадзеных. Калі кампуцер звязаны з друкавальнай машынай, то гэты артыкул можна раздрукаваць. Дыск CD дазваляе захоўваць тэкст, выявы, музычныя файлы ў лічбавым фармаце, у ідэальным фармаце для элетронных энцыклапедый. Менавіта размяшканне, хуткая індэтыфікацыя, узаемасувязь паміж прадметамі і імгненны пошук патрэбнага артыкула з’яўляецца галоўнай перавагай электронай энцыклапедыі.

[правіць] Паспяховасць энцыклапедыі

Хутчэй за ўсё энцыклапедыі яшчэ доўга будуць працягваць існаваць, таму што не гледзячы на недахопы ды абмежаванні, яна забяспечвая мноствам здавальняючай інфармацыі для асобных патрабаванняў – сінтэз і вынік карысных ведаў, што дазваляе ёй паспяхова канкураваць з іншымі формамі. Неяк Блаіс Паскаль мовіў: “Паколькі нам не мага ведаць цалкам, што вядома аб усім, мы павінны ведаць крыху, але аб усім”. Вызначаныя характарыстыкі, звязаныя з паспяховымі энцыклапедыямі:
1. Альфабэтны парадак, падтрымка ды поўны аналітычны індэкс асоб, мясцінаў і прадметаў і перакрыжаваныя перасылкі ўнутры самаго тэксту.
2. У вялікія і значныя артыкулы падпісаны крыніцамі і аўтарам.
3. Спецыялісты па тым альбо іншым прадметам наймаюцца, альбо прымаюць удзел у рэдакцыі.
4. Прэзентацыя ўсіх значных вобласцяў ведаў, значных пытанняў і падзеяў.
5. Аб’ектыўна і сбалансавана, тактоўна асвячаць тыя пытанні, у якіх сустракаюцца супрацьпаложныя меркаванні, усялякі раз тады, калі іншая кропка гледжання відавочна мае месца.
6. Энцыклапедыя павінна задавальняць бесперапыннае, прынамсі 10 % гадавое абарачэнне.
7. Улучэнне у энцыклапедыю знакамітых асоб.
8. Накіраваная і моцная мова, якую павінны разумець неспецыялісты.
9. Бібліяграфічны спіс у ключавых артыкулах.
10. Каляровыя выявы мастацтва, мапы, фотаздымкі, графікі і іншыя дыяграмы.
11. Фізічны фармат, каб з энцыклапедыяй ільга было падняцца, устойліва карыстацца, разам з прывабным, і зручна чытаемым шрыфтам.
12. Забяспячэннем штогоднікамі, рэдакцыяй, і абнаўленне для захаваня ўжывальнасці па прынамсі на чатыры гады апасля набыцця.

[правіць] Бібліяграфія

1. Brewer, A.M., ed., Dictionaries, Encyclopedias, and Other Word-Related Books, 2 vols., 4th ed. (1987);

2. Darnton, Robert, The Business of Enlightenment: A Publishing History of the Encyclopedia, 1175-1800 (1987);

3. Katz, William A., Introduction to Reference Work, vol. 1, 7th ed. (1987);

4. Kister, Kenneth F., Kister's Concise Guide to the Best Encyclopedias (1988);

5. McArthur, Tom, Worlds of Reference: Learning and Language from the Clay Tablet to the Computer


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -