See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Філасофія — Вікіпедыя

Філасофія

З Вікіпедыя.

Філасо́фія (грэч.: φιλοσοφία) у адрозненні ад іншых навук не мае дакладна акрэсленага прадмету вывучэння. Агульна філасофію можна ахарактарызаваць як спробу крытычна-рацыянальнай самаправеркі мышлення, як метадычную рэфлексію. Спроба акрэсліць тэрмін «філасофія» ужо сама па сабе з’яўляецца прадметам вывучэння філасофіі.

Пачатак філасофскага мышлення ў VI стагоддзі да н.э. вызначае непасрэдны пачатак еўрапейскай гуманітарнай гісторыі. На працягу стагоддзяў з філасофіі выкрышталізаваліся і ўдасканаліліся метады і дысцыпліны іншых асобных навук. Так, і па сённяшні дзень існуюць, не губляючы сваёй актуальнасці, такія філасофскія дысцыпліны: логіка — навука аб паслядоўным і дакладным мышленні, этыка — навука аб маралі, метафізіка — навука аб высновах існавання і рэчаіснасці. Філасофія таксама дала жыццё такім навукам: тэорыя пазнання, тэорыя навукі, якія займаюцца вывучэннем магчымасцяў пашырэння і ўдасканалення ведаў увогуле альбо па асобных галінах навуковых ведаў.

Змест

[правіць] Гісторыя слова «філасофія»

Слова «філасофія», якое складаецца з грэцкіх слоў φίλος «сябра, дружа» і σοφία «мудрасць», даслоўна азначае «любоў да мудрасці» альбо проста «да ведаў», таму што sophía ужывалася спачатку ў сэнсе валодання разнастайнымі тэхнічнымі альбо майстэрскімі навыкамі. Дзеяслоў «філасафаваць» быў упершыню выкарыстаны Герадотам (I,30,2) пры апісанні прагі ведаў Салона. Дакладных пацверджанняў таго, што тэрмін philosophos ужываў ужо Геракліт (фрагмент 35 DK), няма. У Антычнасці лічылі, што паняцце «філасофія» ўпершыню было выкарыстана Піфагорам Самоскім, таму што дзякуючы платоніку Гераклеідэсу Понтыкусу да нас дайшло апавяданне, дзе Піфагор сказаў, што толькі Бог валодае сапраўднай софіяй, а чалавек можа толькі імкнуцца да яе. Ужо тут пад софіяй разумеліся метафізічныя веды. Дасканаласць гэтых косных і фрагментарна перададзеных звестак Гераклеідэса ставіцца даследчыкамі пад сумнеў. Толькі ў Платона паняцці філасофія і філасафаваць з’яўляюцца менавіта ў тым сэнсе, які меў на ўвазе Гераклеідэс, асабліва ў дыялогу Платона Фаідрас (278d), дзе канстатуецца, што філасафаванне і сапраўднае валоданне мудрасцю, — дзве ўзаемавыключныя справы, таму што апошняе належыць толькі Богу.

Першпачаткова тэрмін «філасофія» датычыўся традыцыі мышлення, якая адносілася выключна да антычнай Грэцыі. Сёння слова «філасофія» ахоплівае таксама і азіяцкую традыцыю мышлення (усходнюю філасофію), і рэлігійныя светапогляды. Акрамя таго, тэрмін «філасофія» з нядаўняга часу пачаў актыўна ўжывацца ў эканамічным жаргоне ў тэхніцы як сінонім стратэгіі альбо агульнага канцэпту (філасофія прадпрымальніцтва, філасофія дызайну).

[правіць] Што такое філасофія?

Філасофія як «каралева навук» –  Фрагмент з Hortus deliciarum Геррада фон Ландсберга (12-е ст.)
Філасофія як «каралева навук» – Фрагмент з Hortus deliciarum Геррада фон Ландсберга (12-е ст.)

Спроба даць адказ на пытанне што такое філасофія — ужо само па сабе філасофскае пытанне і аб’ект вывучэння філасофіі. Агульнапрынятае, дакладнае і ўніверсальнае фармуляванне філасофіі немагчыма. Таксама немагчыма і фармуляванне філасофіі, з якім мог бы пагадзіцца кожны філосаф, таму што кожны, хто філасафуе, — стварае свой асабісты погляд на рэчаіснасць. І таму колькасць адказаў на пытанне, што такое філасофія, амаль што адпавядае колькасці існуючых філосафаў.

[правіць] Самаразуменне

Першыя філосафы, якія сябе так называлі, — Платон і Сакрат — разумелі філасофію як альтэрнатыву да міфічнай рэлігіі і яе парадку. У працэсе філасафавання чалавек стварае сваё асабістае разуменне свету і наваколля, тым чынам эмансыпуючыся ад набажнасці сусвету і суявер’яў.

[правіць] Гісторыя філасофіі

Гісторыя заходняй філасофіі бярэ свой адлік ў 6 стагоддзі да нашай эры ў антычнай Грэцыі і працягваецца да сённяшняга часу. Вызначаецца яна тым, што на працягу стагоддзяў знаходзіліся, абгрунтоўваліся і абмяркоўваліся ўсё новыя адказы на фундаментальныя філасофскія пытанні. Тлумачыцца гэта часткова тым, што змяняліся патрэбы адпаведнага духа эпохі, а часткова — няспынным далейшым развіццём іншых навук. «Прагрэсу» у сэнсе канчатковага абвяржэння альбо абгрунтавання і доказу асобных меркаванняй і вучэнняў філасофія з пункту гледжання большасці філосафаў практычна не здзяйсняе:

"Філасофскае мышленне таксама не мае характару працэса развіцця. Мы безумоўна далей за Гіпакрата, але мы ледзьве далей чым Платон." - Карл Ясперс[1]

Філосаф Альфрэд Норс Вайтхэд характэрызуе гісторыю еўрапейскай філасофіі пачынаючы з Арыстоцеля як амаль што выключнае «двукоссе да Платона».[2] Пакольку філасофскія ідэі і паняцці не састарваюцца з цягам часу, вывучэнне сваёй ўласнай гісторыі мае для філасофіі адметна большае значэнне чым для ўсіх астатніх навук — яе мінуўшчына адначасова заўсёды з’яўляецца і яе сучаснасцю.

[правіць] Антычнасць

Рафаэль, «Афінская школа» (1510-11), Фрэска ў Stanza della Segnatura (Ватыкан). Dargestellt sind u. a. Зенон Кітыёнскі, Эпікур, Аверрас, Піфагор, Алкібіад, Ксенафон, Сакрат, Геракліт, Платон, Арыстоцель, Дыяген, Еўклід, Заратустра і Пталемей. (Фантастычны партрэт)
Рафаэль, «Афінская школа» (1510-11), Фрэска ў Stanza della Segnatura (Ватыкан). Dargestellt sind u. a. Зенон Кітыёнскі, Эпікур, Аверрас, Піфагор, Алкібіад, Ксенафон, Сакрат, Геракліт, Платон, Арыстоцель, Дыяген, Еўклід, Заратустра і Пталемей. (Фантастычны партрэт)

[правіць] Крыніцы

  1. Карл Ясперс, Уводзіны ў філасофію (1950)
  2. Альфрэд Н. Вайтхэд, Працэс і рэальнасць (1929), С. 91

[правіць] Таксама ў Сеціве

На іншых мовах


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -