Вісмут
З Вікіпедыя.
Вісмут (лац.: Bismuthum) Bi — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 83. Метал серабрыста-белага колеру з ружовым адценнем.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Сустракаецца і як самародны метал, і ў злучэннях з іншымі элементамі. Галоўныя радовішчы — у Балівіі, Перу і на востраве Тасманія (Аўстралія). Сусветная здабыча невялікая, ненамнога перавышае здабычу золата.
[правіць] Прымяненне
Цепланасіцель у атамных рэактарах; кампанент лёгкаплаўкіх сплаваў для супрацьпажарнай апаратуры; прэпараты ў дэрматалогіі і касметалогіі.