Хімічны элемент
З Вікіпедыя.
ХІМІЧНЫ ЭЛЕМЕНТ, сукупнасць атамаў з аднолькавым зарадам ядра; адно з найважнейшых паняццяў хіміі. Кожны х. э. характарызуецца сваім атамным нумарам, роўным колькасці пратонаў у атамным ядры. Х. э. маюць назвы і скарочаныя пазначэнні (хімічныя знакі або сімвалы Х.э.) з адной ці дзвюх літараў лацінскага алфавіта, якія ўжываюцца ў хімічных формулах. Атамы аднаго х.э. з рознымі атамнымі масамі, называюцца ізатопамі гэтага х. э. Дзеля таго, што суадносіны паміж ізатопамі у межах Зямлі блізкія да нязменных, для кожнага х. э., які мае стабільныя прыродныя ізатопы, з улікам іх узаемных суадносінаў разлічваецца атамная маса, якая ўжываецца ў практычных разліках.
Насёння вядома 116 х. э. З іх каля дзевяноста сустракаецца ў прыродзе, астатнія атрымліваюць штучна.
Паводле хімічных уласцівасцяў х.э. падзялюцца на металы і неметалы. У межах гэтых дзюх групаў існуюць больш дробныя падзелы паводле:
- хімічных уласцівасцяў (напрыклад, галагены, шчолачныя металы, шчолачназямельныя металы, высакародныя або інертныя газы);
- будовы электронных абалонак (напрыклад, лантаноіды, актыноіды);
- размеркавання ў прыродзе Зямлі (напрыклад, рэдкія і рассеяныя элементы);
- велічыні атамнага нумару (трансураніды);
- іншых крытэрыяў (напрыклад, каштоўныя металы).
Х.э. сістэматызаваныя ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева(1869).
Х.э. у прыродзе ўтвараюць простыя рэчывы і ўваходзяць у склад складаных рэчываў. Некаторыя элементы ў свабодным стане ўтвараюць некалькі алатропных мадыфікацый. Пашыранасць хімічных элементаў на Зямлі акрэсліваецца кларкамі элементаў.
Ператварэнне атамаў аднаго элемента ў атамы іншага адбываецца ў ядзерных рэакцыях. Хімічныя элементы вывучаюцца неарганічнай хіміяй.
[правіць] Гісторыя
Першыя ўяўленні пра х. э. вядомыя ў антычнай філасофіі ў вучэнні аб элементах-стыхіях і ў алхіміі - у вучэнні аб элементах-якасцях. Першае навуковае вызначэнне элементаў як нераскладальных простых рэчываў даў (эмпірычна) Роберт Бройль (1661). Істотны ўнёсак у тэорыю х.э. зрабілі А. Лавуазье, Дж. Дальтон, Д. І. Мендзялееў.